Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Апісанне сістэмы ўнутранага кантролю ў банкаўскім холдынгу ААТ «Белаграпрамбанк»

    Сістэма ўнутранага кантролю ўключае сукупнасць унутранага кантролю, унутранага аўдыту, арганізацыйнай структуры, лакальных прававых актаў (далей - ЛПА) ААТ "Белаграпрамбанк" (далей - банк), якія вызначаюць стратэгію, палітыку, методыкі і працэдуры ўнутранага кантролю, а таксама паўнамоцтваў і адказнасці органаў кіравання і службовых асоб.

    У банку зацверджана Палажэнне аб арганізацыі і ажыццяўленні ўнутранага кантролю.

     

    Асноўнымі мэтамі ажыццяўлення ўнутранага кантролю ў банкаўскім холдынгу з'яўляюцца:

    • эфектыўнасць і спарадкаванасць фінансава-гаспадарчай дзейнасці;
    • выкананне патрабаванняў заканадаўства, ЛПА, выкананне дагаворных абавязацельстваў;
    • захаванасць актываў;
    • адпаведнасць сістэмы ўнутранага кантролю маштабам і характару дзейнасці;
    • удасканаленне сістэмы ўнутранага кантролю;
    • рэалізацыя прынятых рашэнняў.

     

    Асноўнымі задачамі арганізацыі і ажыццяўлення ўнутранага кантролю ў банкаўскім холдынгу з'яўляюцца:

    • укараненне кантрольных працэдур з улікам характару і аб'ёму ажыццяўляемых банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак) і іншай дзейнасці;
    • дакладнае размеркаванне паўнамоцтваў па ажыццяўленні ўнутранага кантролю і вызначэнне (замацаванне) зон адказнасці;
    • своечасовае забеспячэнне органаў кіравання банка, старшыні праўлення банка, службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у банку, іншых службовых асоб, камітэтаў пры наглядальнай радзе банка кіраўніцкай справаздачнасцю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўнутранага кантролю (па пытаннях унутранага кантролю), у тым ліку інфармацыяй аб выяўленых істотных праблемах, злоўжываннях і недахопах у дзейнасці банкаўскага холдынгу, якія могуць прывесці да неспрыяльных выніках, для прыняцця неабходных карэкціруючых дзеянняў;
    • забеспячэнне пастаяннага ўдзелу органаў кіравання банка ў арганізацыі і функцыянаванні сістэмы ўнутранага кантролю ў банкаўскім холдынгу;
    • арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж банкам і арганізацыямі - удзельнікамі банкаўскага холдынгу;
    • ацэнка эфектыўнасці (стану) сістэмы ўнутранага кантролю і выяўленне недахопаў яе функцыянавання;
    • распрацоўка прапаноў і ажыццяўленне кантролю рэалізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы ўнутранага кантролю.

     

     

    Арганізацыйная структура сістэмы ўнутранага кантролю ў банкаўскім холдынгу

    Сістэма ўнутранага кантролю банкаўскага холдынгу складаецца з трох узроўняў:

    • у банку;
    • кантроль банка за дзейнасцю арганізацыі - удзельніка банкаўскага холдынгу;
    • у арганізацыі - удзельніку банкаўскага холдынгу.

     

    Сістэма ўнутранага кантролю ў банку арганізуецца па наступных напрамках:

    • кантроль дасягнення пастаўленых стратэгічных мэт;
    • кантроль забеспячэння эфектыўнасці і рэзультатыўнасці фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка пры ажыццяўленні банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак) і іншай дзейнасці;
    • кантроль эфектыўнасці кіравання актывамі і пасівамі;
    • кантроль захаванасці актываў і ўкладанняў банка;
    • кантроль дакладнасці, паўнаты, аб'ектыўнасці і своечасовасці вядзення бухгалтарскага ўліку, складання і прадстаўлення бухгалтарскай (фінансавай), прудэнцыйнай і іншай справаздачнасці;
    • кантроль размеркавання паўнамоцтваў і адказнасці;
    • кантроль выканання банкам і яго работнікамі патрабаванняў заканадаўства, ЛПА банка, у тым ліку пры правядзенні здзелак з інсайдэрамі;
    • кантроль працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
    • кантроль выканання заканадаўства аб банкаўскай, камерцыйнай і іншай тайне, якая ахоўваецца законам, і патрабаванняў Нацыянальнага банка да раскрыцця інфармацыі;
    • кантроль эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі;
    • кантроль функцыянавання інфармацыйных сістэм, кіравання інфармацыйнымі патокамі (атрыманнем і перадачай інфармацыі), забеспячэння інфармацыйнай бяспекі;
    • кантроль выключэння канфлікту інтарэсаў (умоў яго ўзнікнення) у дзейнасці банка;
    • унутраны маніторынг сістэмы ўнутранага кантролю;
    • кантроль арганізацыі работы па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння;
    • кантроль эфектыўнасці дзейнасці арганізацый - удзельнікаў банкаўскага холдынгу і выкананні імі патрабаванняў заканадаўства, ЛПА.

     

    Інфармацыя аб службовай асобе, адказнай за ўнутраны кантроль у ААТ «Белаграпрамбанк»

    Службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль у ААТ «Белаграпрамбанк», - Мельчакова Інэса Фёдараўна, выканаўчы дырэктар ААТ «Белаграпрамбанк» (прызначана загадам банка са згоды наглядальнай рады банка).

    Асобай, якая замяшчае службовую асобу, адказную за ўнутраны кантроль у ААТ «Белаграпрамбанк», на перыяд яе часовай адсутнасці, прызначаны дырэктар Дэпартамента камплаенс-кантролю Дзелікатны Юрый Міхайлавіч.


     

     

    Сістэма канфідэнцыйнага інфармавання

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць