Валютна-абменныя аперацыі
ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам правядзенне валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь.
ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляе магчымасць заключэння здзелак на наступных сегментах валютнага рынку:
- на біржавым валютным рынку - на таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа»
- на пазабіржавым валютным рынку – непасрэдна паміж банкам і юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам)
ААТ «Белаграпрамбанк» гарантуе аператыўнае выкананне здзелак з кліентам пры ўмове выканання кліентам заканадаўства і патрабаванняў банка па правядзенні аперацый.
Для правядзення аперацый кліент можа звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк». Аперацыі праводзяцца ў адпаведнасці з умовамі, прадугледжанымі дамовай на правядзенне валютна-абменных аперацый, заключаных паміж кліентам і ААТ «Белаграпрамбанк».
Валютна-абменныя аперацыі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікам праводзяцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі прававымі актамі ААТ «Белаграпрамбанк».
Парадак правядзення валютна-абменных аперацый юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, банкамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі банкамі на ўнутраным валютным рынку вызначаецца Інструкцыяй аб парадку правядзення валютна-абменных аперацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2021 года № 141.