Акрэдытывы
Пры рэалізацыі дакументарных аперацый ААТ «Белаграпрамбанк» выкарыстоўвае стандартныя банкаўскія прадукты ў сферы дакументарнага бізнэсу, а таксама прапануе індывідуальныя схемы разлікаў, у тым ліку з выкарыстаннем інструментаў знешнегандлёвага фінансавання ў мэтах забеспячэння комплекснага абслугоўвання знешнегандлёвых дагавораў сваіх кліентаў .
Акрэдытыў — абавязацельства, у сілу якога банк-эмітэнт, які дзейнічае па даручэнні загададаўцы, павінен ажыццявіць плацёж бенефіцыяру, калі выкананы ўсе ўмовы акрэдытыву.
Акрэдытыў мае на ўвазе пагадненне паміж банкам і прадаўцом, у адпаведнасці з якім банк бярэ на сябе абавязацельства здзейсніць плацёж на карысць прадаўца або трэцяга боку, калі будуць прадстаўлены ўсе прадугледжаныя пагадненнем дакументы і выкананы ўказаныя ў ім умовы.