Супрацьдзеянне адмыванню грошай
ААТ «Белаграпрамбанк» строга прытрымліваецца прынятых як у Рэспубліцы Беларусь, так і на міжнародным узроўні правілаў прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага знішчэння
Мы прытрымліваемся кансерватыўнай палітыкі ў галіне ўзаемадзеяння як з фінансавымі інстытутамі, так і з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Асноўны прынцып арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю ў ААТ «Белаграпрамбанк» – забеспячэнне ўдзелу супрацоўнікаў банка ў межах іх службовых абавязкаў і кампетэнцыі ў працэсе ідэнтыфікацыі кліентаў і іх прадстаўнікоў, анкетавання кліентаў і выяўлення фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю.
Анкета ААТ "Белаграпрамбанк" у галіне процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці, даступна па запыце (ib@belapb.by).