Дакументы для адкрыцця рахунку
Для адкрыцця карэспандэнцкага рахунку патрабуюцца наступныя дакументы (пры неабходнасці - легалізаваныя і з завераным перакладам на рускую мову):
- натарыяльна завераная копія Статута і Устаноўчага дагавора;
- натарыяльна завераная копія ліцэнзіі на права ажыццяўлення банкаўскіх аперацый;
- натарыяльна завераная копія дакумента аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- натарыяльна завераная картка з узорамі подпісаў і адбітку пячаткі або альбом узораў подпісаў;
- заява на адкрыццё адпаведных рахункаў (у свабодным фармаце);
- апытальнік кліента-крэдытнай арганізацыі;
- для нерэзідэнтаў - копія дазволу нацыянальнага (цэнтральнага) банка краіны знаходжання на адкрыццё рахунку, калі наяўнасць такога дазволу патрабуецца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі.