Раскрыццё інфармацыі
У адпаведнасці з Інструкцыяй аб раскрыцці інфармацыі пра дзейнасць банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, банкаўскай групы і банкаўскага холдынгу, зацверджанай пастановай Кіравання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2013 № 19 (далей - Інструкцыя), ААТ "Белаграпрамбанк" прадстаўляе Вашай увазе наступную інфармацыю:
1. найменне, месцазнаходжанне, дзяржаўная рэгістрацыя банка (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэнняў пра дзяржаўную рэгістрацыю банка), ліцэнзійныя паўнамоцтвы банка на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці (нумар і дата выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, пералік банкаўскіх аперацый, пазначаных у ёй), інфармацыя пра прыпыненне, аднаўленне дзеяння або пра адкліканне Нацыянальным банкам ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый, поўны тэкст статута банка, памер статутнага фонду, рэжым працы і даведкавыя тэлефоны;
2. звесткі пра ажыццяўленне банкаўскіх аперацый і іншыя паслугі, у тым ліку пра ўмовы заключэння і ажыццяўлення пагадненняў (фізічным асобам, юрыдычным асобам, фінансавым інстытутам), памер узнагароды (платы) за іх ажыццяўленне, парадак ажыццяўлення разлікаў і іншыя звесткі;
3. звесткі пра арганізацыйную структуру банка ў разрэзе рэгіёнаў (вобласці і горад Мінск): найменне, месцазнаходжанне, рэжым працы і даведкавыя тэлефоны цэнтраў банкаўскіх паслуг, аддаленых працоўных месцаў і прадстаўніцтваў.
4. склад (старшыня, незалежныя дырэктары, прадстаўнікі дзяржаў у органах кіравання банка, іншыя чальцы) савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца асноўнай працы, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, чалецтва (кіраўніцтва) у камітэтах, створаных саветам дырэктараў (наглядальным саветам) банка;
5. аб праўленні банка, парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;
6. склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга, у якую(і) уваходзіць банк:найменне юрыдычных асоб, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга, у тым ліку доля ўдзелу, найменне, месцазнаходжанне і адрас інтэрнет-сайта яе (яго) галаўной арганізацыі
7. значэнні паказчыкаў, што характарызуюць выкананне банкам наступных нарматываў бяспечнага функцыянавання, усталяваных Нацыянальным банкам
8. памер фактычна створаных і патрабуемых спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых убыткаў па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе на 1-ю дату месяца;
9. звесткі пра структуру ўласнасці банка:акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі банка, якія валодаюць не менш дзесяццю працэнтамі акцый банка: найменне і краіна месцазнаходжання (у адносінах арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) і краіна пражывання (у адносінах фізічнай асобы);
10. у поўным аб'ёме гадавая справаздачнасць і справаздачнасць пра дзейнасць банка, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную ці іншую тайну, разам з аўдытарскім заключэннем па гэтай справаздачнасці;
інфармацыя аб паказчыках, якія характарызуюць фінансавае становішча, даходы, расходы і прыбытак або страты банка, у аб’ёме бухгалтарскага баланса і справаздачы аб прыбытках і стратах, складзеных у адпаведнасці з пунктам 12-4 Інструкцыі аб парадку складання і прадстаўлення прудэнцыяльнай справаздачнасці, прадстаўлення індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2006 г. N 172, на 1 красавіка, 1 ліпеня, 1 кастрычніка;
11. у выпадку складання банкам індывідуальнай фінансавай справаздачнасці ў адпаведнасці з МСФС і іх Тлумачэннямі, прымаемымі Фондам МСФС: у поўным аб’ёме гадавая індывідуальная фінансавая справаздачнасць банка разам з аўдытарскім заключэннем па фінансавай справаздачнасці; прамежкавая (квартальная) індывідуальная фінансавая справаздачнасць банка (за I, II і III кварталы) у аб’ёме, вызначаным адпаведным лакальным прававым актам банка, калі банкам прынята рашэнне аб складанні такой справаздачнасці;
12. бізнес-план (стратэгічны план развіцця або іншы аналагічны дакумент) банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынга і справаздача пра працэс яго рэалізацыі на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, у аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыйнасць інфармацыі, што ўтрымлівае банкаўскую, камерцыйную і іншую таямніцу, якая ахоўваецца законам, - у форме прэзентацыі або іншай зручнай для ўспрыняцця форме;
13. апісанне сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантроля ў аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыйнасць інфармацыі, што ўтрымлівае банкаўскую, камерцыйную і іншую таямніцу, якая ахоўваецца законам; інфармацыя аб службовых асобах, адказных за кіраванне рызыкамі ў банку і за ўнутраны кантроль у банку, іх прызначэнні і вызваленні ад выканання гэтых функцый; інфармацыя, прадугледжаная пунктам 7 Інструкцыі аб кіраванні рызыкамі пры аўтсорсінгу, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. N 1;
14. прынцыпы і стандарты прафесійнай этыкі;
15. палітыка банка ў дачыненні раскрыцця інфармацыі, вызначаная лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі банка;
16. апісанне палітыкі па выключэнні канфлікту інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення;
17. апісанне палітыкі інфармавання;
18. прэс-рэлізы, паведамленні, якія ўтрымліваюць істотную інфармацыю аб змяненнях у дзейнасці, арганізацыйнай структуры, структуры ўласнасці і стане банка;
19. значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскай групай і (або) банкаўскім холдынгам нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам (штоквартальна);
20. кодэкс карпаратыўнага кіравання ААТ "Белаграпрамбанк";
21. апісанне палітыкі па ўзнагароджаннях кіраўнікоў і работнікаў ААТ "Белаграпрамбанк"
22. палітыка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ААТ "Белаграпрамбанк".
23. ацаніць якасць работы дзяржарганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь