Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Папоўніць свой уклад (дэпазіт) Вы можаце:

    • наяўнымі грашовымі сродкамі, або безнаяўным шляхам у касе любога падраздзялення банка, незалежна ад таго, дзе ўклад быў аформлены;
    • наяўнымі грашовымі сродкамі праз прылады самаабслугоўвання, абсталяваныя купюрапрыёмнікамі. Падрабязней аб правядзенні плацяжу ў інфакіёску глядзіце ў Інструкцыі карыстальніка інфакіёскам.
    • праз прылады самаабслугоўвання (інфакіёскі) і Інтэрнэт-банкінг з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ААТ «Белаграпрамбанк» без папярэдняй падпіскі*;
    • праз сістэму «ЕРІП»**.


    * для ўкладаў у беларускіх рублях, доларах ЗША, Еўра;

    ** для ўкладаў у беларускіх рублях.

    Пры папаўненні ўкладу неабходна ведаць толькі нумар дагавора банкаўскага ўкладу, прозвішча, імя, імя па бацьку ўкладчыка, а таксама найменне падраздзялення банка, у якім уклад быў аформлены.

    Пры папаўненні ўкладу неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу.

    Звяртаем увагу, што банк спыняе аказанне паслугі па дыстанцыйным папаўненні:

    • пры датэрміновым закрыцці ўкладу,
    • за тры банкаўскія дні да заканчэння тэрміну дзеяння ўкладу,
    • за тры банкаўскія дні да заканчэння тэрміну, на працягу якога ў адпаведнасці з умовамі дагавора магчыма папаўненне ўкладу.


    Залічэнне грашовых сродкаў на ўклад ажыццяўляецца Банкам на наступны працоўны дзень.

    Інструкцыя па папаўненні бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку (за выключэннем бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, да якога выпускаецца банкаўская плацежная картка), рахунак па ўліку ўкладаў (дэпазітаў) фізічнай асобы, адкрытай у беларускіх рублях, праз сістэму "Разлік" (АРІП) .

    ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:

    ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:

    Удакладніць нумар дамовы можна ў падраздзяленні Банка па месцы яго заключэння, у сістэме «Інтэрнэт-Банкінг» і мабільным дадатку банка.

    1. Выбраць:
      • Пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)
      • Банковские, финансовые услуги
      • Банки, НКФО
      • Белагропромбанк
      • Регион, в котором расположено подразделение банка, сопровождающее Ваш договор
      • Пополнение счета.
    2. Для аплаты абранай паслугі ўвесці нумар дамовы (у раздзеле «Іншыя вобласці» неабходна ўводзіць двойчы першыя чатыры лічбы дамовы. Напрыклад, нумар дамовы 32101, для папаўнення неабходна ўвесці 321032101).
    3. Праверыць карэктнасць інфармацыі («Выгляд укладу»).
    4. Здзейсніць плацёж.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць