Каштоўныя паперы юрыдычных асоб
Інфармацыя аб выпусках аблігацый, якія размяшчаюцца на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», набыццё якіх магчыма з выкарыстаннем паслуг ААТ «Белаграпрамбанк»:
Для набыцця аблігацый юрыдычных асоб неабходна:
- адкрыць у банку бягучы (разліковы) рахунак у беларускіх рублях;
- адкрыць у дэпазітарыі банка (ці іншым дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак «дэпо» (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
- заключыць з банкам дагавор на брокерскае абслугоўванне і падаць даручэнне на набыццё каштоўных папер.
Для набыцця акцый неабходна:
- адкрыць у дэпазітарыі банка (ці іншым дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак «дэпо» (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
- заключыць з банкам дамову на брокерскае абслугоўванне і падаць даручэнне на куплю каштоўных папер.
ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе продаж акцый ААТ «Белмедшкло», ААТ «Тураўшчына», ААТ «Азерыцкі-Агра», ААТ «АФПК Жлобiнскi мясакамбiнат». Кароткая інфармацыя аб рэалізуемых акцыях знаходзіцца тут. Продаж названых акцый ажыццяўляецца штодня ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» па наступных цэнах:
Эмітэнт акцый | Кошт продажу адной акцыі, бел.руб. |
Коль-ць акцый (шт.) па стане на 01.07.2025 |
---|---|---|
ААТ «Белмедшкло» | 1,00 | 2 181 818 |
ААТ «Тураўшчына» | 1,27 | 11 038 170 |
ААТ «Азерыцкі-Агра» | 927,77 | 14 349 |
ААТ «АФПК Жлобiнскi мясакамбiнат» | 1,28 | 576 |
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях ажыццяўлення здзелак куплі-продажу каштоўных папер юрыдычных асоб на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715-33-25 або даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by. Час працы: пн-чц: 8:30-17:00, пт: 8:30-15:45, перапынак на абед: 12:30-13:15.
У адпаведнасці з п. 5 Iнструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.