Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт на развіццё аграэкатурызму

    ААТ "Белаграпрамбанк" прадастаўляе крэдытную падтрымку на развіццё аграэкатурызму фізічным асобам у адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 № 372 "Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.10.512 аграэкатурызму».

    Калькулятар крэдыту
    • Працэнтная стаўка 5%
    • Валюта крэдыту BYN
    Агульная інфармацыя па крэдыце
    • Валюта крэдытавання беларускія рублі
    • Тэрмін крэдытавання да 7 гадоў
    • Працэнтная стаўка 5%
    • Максімальная сума крэдыту у межах крэдытаздольнасці заяўніка, але не больш за 2000 базавых велічыняў
    • Забеспячэнне - пры прадастаўленні крэдыту ў суме не больш за 1250 базавых велічынь уключна - залог жылога дома або даручальніцтва(а) фізічных(ага) асоб(а);
      - пры прадастаўленні крэдыту ў суме больш за 1250 базавых велічынь – заклад жылога дома і паручыцельства(а) фізічных(ых) асоб(ы); пры дасягненні заяўнікам узросту 58 (пяцьдзесят восем) гадоў для жанчын, 63 (шэсцьдзесят тры) года для мужчын на дату падачы дакументаў – заклад жылога дома і паручыцельства(ў) фізічных(ых) асоб(аў).
    • Адтэрміноўка па пагашэнні асноўнага доўгу не больш за 12 месяцаў на працягу тэрміну прадастаўлення крэдыту
    • Тэрмін разгляду пакета дакументаў не больш за 10 працоўных дзён з дня прадастаўлення (уключна) заяўнікам поўнага пакета дакументаў
    • Тэрмін прадастаўлення крэдыту не больш за 12 месяцаў з дня заключэння крэдытнай дамовы
    • Выплата плацяжоў па крэдыце - па працэнтах - штомесяц зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту;
      - па асноўным доўгу - штомесяц роўнымі часткамі, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння тэрміну прадастаўлення крэдыту.
    • Парадак прадастаўлення крэдыту у безнаяўным парадку шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі на працягу 3 працоўных дзён з даты прадстаўлення крэдытаатрымальнікам дакументаў

    Рэалізацыя праекта з дапамогай крэдытнай падтрымкі ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляецца ў 3 этапы:

    1-ы этап – рашэнне раённага выканаўчага камітэта па месцы знаходжання аграсядзібы аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
    2-і этап – станоўчае заключэнне рабочай групы раённага выканаўчага камітэта аб эфектыўнасці праекта суб'екта аграэкатурызму па развіццю аб'екта аграэкатурызму;
    3-ці этап – разгляд ААТ "Белаграпрамбанк" пытання аб прадастаўленні крэдыту на развіццё аграэкатурызму.

    Дакументы, якія прадстаўляюцца ў ААТ "Белаграпрамбанк":

    • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля) - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ID-карта) або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    • для грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчын прызыўнога ўзросту (да 27 гадоў) (за выключэннем тых, хто стаіць на службе ў органах унутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, ваеннаслужачых, якія стаяць на службе ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь) - ваенны білет (часовае пасведчанне, выдадзенае ўзамен ваеннага білета) або пасведчанне прызыўніка;
    • дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля).


    Індывідуальныя прадпрымальнікі падаюць копіі і прад'яўляюць для агляду арыгіналы наступных дакументаў:

    • падатковая дэкларацыя, іншы дакумент аб даходах (выручцы) за папярэдні год, а таксама аб фактычна адпрацаваным часе ў бягучым годзе;
    • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
    • спецыяльны дазвол (ліцэнзіі) (пры наяўнасці).


    Дадатковыя дакументы:

    • рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;

    завераныя ў адпаведнасці з заканадаўствам:

    • копія заключэння рабочай групы;
    • копія праекта суб'екта аграэкатурызму па развіццю аб'екта аграэкатурызму.


    Гэты крэдыт з'яўляецца мэтавым і падлягае праверцы мэтавага выкарыстання.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць