Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Фінансавая пісьменнасць

    Сёння ў Беларусі актыўна рэалізуецца праграма па павышэнні фінансавай пісьменнасці як сярод дарослых, так і сярод дзяцей.

    Дзіцячыя казкі на фінансавую тэму "Твае першыя фінансы"

    Цiкавыя задачкi i рэбусы Разгадай хутчэй Правiльныя адказы

    Раздзелы кнігі ў аудыёфармаце (.mp3):

    Частыя пытанні па фінансавай пісьменнасці

    Што такое фінансавая пісьменнасць?

    Гэта здольнасць весці ўлік усіх паступленняў і расходаў, уменне распараджацца грашовымі рэсурсамі, ствараць зберажэнні, каб забяспечыць будучыню сваёй сям'і.

    Чаму трэба быць фінансава пісьменным?
    1. У сучасным свеце ўзаемадзеянне кожнага чалавека з фінансавай сістэмай краіны набыло штодзённы характар. Для таго, каб аддаць перавагу аднаму з існых фінансавых прадуктаў або паслуг, неабходна пастаянна ўдасканальваць свае веды  ў гэтым кірунку.
    2. Фінансавая пісьменнасць дапаможа вам правільна сфармуляваць патрэбы пры звароце ў банк, ацаніць сваю плацежаздольнасць і зразумець меру адказнасці перад банкам.
    Што значыць быць фінансава пісьменным?
    1. Весці ўлік даходаў і расходаў.
    2. Траціць менш, чым зарабляць.
    3. Мець рэзервовыя сродкі, якія належыць выкарыстаць у нестандартных сітуацыях.
    4. Ведаць, як абараняць правы спажыўца фінансавых паслуг.
    5. Ведаць крыніцы фінансавай інфармацыі.
    6. Рабіць рацыянальны выбар фінансавых прадуктаў і паслуг.
    Што прапануе Белаграпрамбанк асобам, якія плануюць зарэгістравацца ў якасці юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка?

    Дадзенай катэгорыі кліентаў наш банк прапануе комплекснае разлікова-касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях і замежнай валюце з адкрыццём бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку.

    Бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак прызначаны для захоўвання грашовых сродкаў і (або) залічэння грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама пералічэння грашовых сродкаў з дадзенага рахунку на карысць трэціх асоб.

    У рамках разлікова-касавага абслугоўвання ў беларускіх рублях і замежнай валюце банк ажыццяўляе наступныя асноўныя віды аперацый:

    • безнаяўныя пераводы (рэспубліканскія і міжнародныя),
    • прыём і выдача наяўных грашовых сродкаў,
    • аперацыі з банкаўскімі пластыкавымі карткамі (выплата заработнай платы і іншых выплат),
    • валютна-абменныя аперацыі,
    • іншыя аперацыі.
    Ці могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі кіраваць сваімі рахункамі ў рэжыме рэальнага часу і не выходзячы з офіса (дома)?

    Так, вядома, яны могуць гэта зрабіць з дапамогай сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама атрымліваць шырокі спектр актуальнай фінансавай інфармацыі без непасрэднага звароту ў банк.

    Зыходзячы з патрэб кліентаў, банк прапануе абслугоўванне з дапамогай падсістэм "Банк-Кліент" і "Інтэрнэт-Кліент" сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, пры гэтым сувязь з банкам забяспечваецца па звычайнай тэлефоннай лініі пры дапамозе мадэма або сеткі Інтэрнэт.

    Выкарыстанне сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання дае магчымасць істотна скараціць затраты рабочага часу звязаныя з наведваннем банка, спрасціць працэс падрыхтоўкі плацежных і іншых дакументаў, у любы момант атрымаць выпіску па ліку, пры гэтым сістэма забяспечвае бяспеку і канфідэнцыяльнасць перадаваемай інфармацыі. Дадаткова, у выпадку неабходнасці аператыўнага атрымання юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі інфармацыі аб стане банкаўскіх рахункаў у выглядзе SMS-паведамленняў на мабільны тэлефон банк прадастаўляе паслугу SMS-банкінг для юрыдычных асоб.

    Якія банкаўскія паслугі і прадукты прапануе банк для атрымання юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі дадатковага даходу?

    У мэтах атрымання юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі дадатковага даходу банк прапануе, размяшчаць часова свабодныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях і замежнай валюце ў:

    • банкаўскія ўклады (дэпазіты),
    • дэпазітныя сертыфікаты,
    • аблігацыі.
    Што можа прапанаваць банк юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам пры наяўнасці запатрабавання ў пазыковых сродках для развіцця ўласнага бізнэсу?

    Пры наяўнасці такой патрэбнасці банк прапануе розныя аперацыі крэдытнага характару ў залежнасці ад рэалізуюцца кліентамі праектаў.

    З мэтай садзейнічання развіццю малога прадпрымальніцтва банк у якасці агента дзяржавы аказвае льготную крэдытную падтрымку па наступных напрамках:

    • на стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг), рэалізацыю экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, укараненне новых тэхналогій – у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2009 №255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва»;
    • на будаўніцтва і развіццё аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і інфраструктуры да іх - у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2008 нумар 270 "Аб мерах па развіццю прыдарожнага сэрвісу".

    Больш падрабязную інфармацыю аб банкаўскіх прадуктах і паслугах, якія прадастаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, Вы можаце атрымаць на афіцыйным сайце банка ў раздзеле «Юрыдычныя асобы».

    Што можна вывучыць ужо сёння

    Банкаўскія плацежныя карткі

     

    Азбука бяспекі

    Плацежная картка - універсальны ключ да комплексу паслуг

    Усё пра дзіцячую банкаўскую плацежную картку

    Чаму лепш расплачвацца банкаўскай плацежнай карткай, а не наяўнымі?

    Банкаўскія плацежныя карткі: бестурботнасць недапушчальна

    Якую банкаўскую плацежную картку лепш браць у паездку за мяжу?

    Адным узмахам рукі безнаяўныя плацяжы стануць больш зручнымі

    Банкамат - плацежны тэрмінал - інфакіёск: у чым адрозненне?

    Перадавыя бескантактавыя тэхналогіі на службе ў банкаў

    Інтэрнэт-банкінг

    ААТ "Белаграпрамбанк" выйшаў на рынак з новай паслугай "Мабільны інтэрнэт-банкінг"! Гэтая інфармацыя зацікавіла многіх з нашых кліентаў, патэнцыйных карыстальнікаў паслугі. Сёння мы адказваем на пытанні, якія найбольш часта сустракаюцца: пра спосабы падключэння, механізмы функцыянавання і перавагі мабільнага інтэрнэт-банкінгу.

    Якія магчымасці дае паслуга «Мабільны інтэрнэт-банкінг»?

    Паслуга «Мабільны інтэрнэт-банкінг» - гэта офіс банка ў вашым мабільным тэлефоне або планшэце, даступны 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень праз сетку Інтэрнэт. Усталяваўшы дадатак «Belagroprombank», вы атрымліваеце магчымасць аплачваць паслугі, кіраваць сваімі рахункамі і быць заўсёды ў курсе апошніх банкаўскіх навін, рэжыму працы і размяшчэння падраздзяленняў, банкаматаў і інфакіёскаў банка.

    Якім чынам можна падключыцца да паслугі "Мабільны інтэрнэт-банкінг"?

    Паслуга даступна ўсім уладальнікам гаджэтаў, якія працуюць на платформах Android або iOS. Спампаваць мабільнае прыкладанне можна ў Google Play або App Store. Яго лёгка знайсці дзякуючы інфарматыўнай назве - "Belagroprombank". Любы жадаючы можа самастойна загрузіць праграму на свой смартфон ці планшэт.

    Каб атрымаць персанальную інфармацыю аб стане сваіх рахункаў і здзейсненых плацяжах, неабходна аўтарызавацца ў мабільным дадатку, выкарыстоўваючы лагін і пароль ад сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" ААТ "Белаграпрамбанк". Калі вы не з'яўляецеся карыстальнікам сістэмы "Інтэрнэт-банкінг", то спачатку трэба падключыцца да яе ў бліжэйшым падраздзяленні банка.

    Для таго каб не проста атрымаць інфармацыю аб сваіх фінансах, але і мець магчымасць здзяйсняць аперацыі з імі ў мабільным дадатку, неабходна згенераваць спецыяльны сеансавы ключ. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму "Інтэрнэт-банкінг", у раздзеле "Сэрвіс" выбраць пункт "Мабільны ключ" і прытрымлівацца далейшых інструкцый. Дадзены ключ выкарыстоўваецца для пацверджання ўсіх аперацый, учыненых з дапамогай мабільнага прыкладання.

    Могу ли я пользоваться мобильным приложением, если не являюсь пользователем системы «Интернет-банкинг»?

    Для авторизации в мобильном приложении используются логин и пароль от системы «Интернет-банкинг». Без авторизации приложение тоже можно использовать для получения банковских новостей и информации о местоположении и режиме работы подразделений и банкоматов ОАО «Белагропромбанк», однако личная информация о клиенте в этом случае доступна не будет.

    Якія меры трэба прыняць для абароны інфармацыі, якая перадаецца праз мабільнае прыкладанне?

    Для абароны ад несанкцыянаванага доступу да інфармацыі і аперацыях, здзейсненых у мабільным дадатку, кліенту не варта перадаваць трэцім асобам лагін, пароль і мабільны ключ. Не рэкамендуецца захоўваць лагін і пароль у мабільным дадатку, калі на мабільнай прыладзе не задзейнічаны дадатковыя прылады абароны (напрыклад, разблакіроўка мабільнай прылады па паролі або лічбавым ключы). У выпадку трохразовага няправільнага ўводу лагіна або пароля доступ да дадатку аўтаматычна блакуецца на дзве гадзіны.

    Пры выбары мабільнага ключа, змене лагіна і (або) пароля рэкамендуецца выкарыстоўваць як мага больш складаныя камбінацыі сімвалаў, уключаючы лічбы і літары верхняга і ніжняга рэгістраў.

    Для бяспечнага выкарыстання паслугі з дапамогай мабільнай прылады не персанальнага, а агульнага карыстання рэкамендуецца забяспечыць канфідэнцыяльнасць уводзімай з клавіятуры і атрымоўванай на экран інфармацыі, а пры завяршэнні працы – карэктна выйсці з мабільнага дадатку (для гэтага неабходна націснуць пункт меню «Выхад»).

    У мэтах карэктнай і бяспечнай працы дадатку варта рэгулярна сачыць за яго абнаўленнямі, а таксама выкарыстоўваць сродкі антывіруснай абароны.

    Які рэжым доступу да мабільнага дадатку?

    Доступ да мабільнага дадатку ажыццяўляецца 24 гадзіны ў суткі (штодня без перапынкаў, за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных і рамонтных работ) з падключанага да сеткі Інтэрнэт мабільнага ўстройства, на якім устаноўлена мабільнае прыкладанне.

    Што рабіць, калі мой мабільны дадатак стаў працаваць некарэктна, напрыклад, выдаваць памылкі падчас здзяйснення аперацый, якія раней я здзяйсняў паспяхова?

    Неабходна пераканацца, што вы карыстаецеся апошнюю версію мабільнага дадатка, і пры неабходнасці абнавіць яе.

    Аграэкатурызм

    Як зарэгістравацца ў якасці суб'екта аграэкатурызму?

    Калі Вы плануеце зарэгістравацца ў якасці суб'екта аграэкатурызму, Вам неабходна:

    1. Аплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў памеры адной базавай велічыні. Аплата збору за кожны наступны каляндарны год праводзіцца не пазней за 28 чысло апошняга месяца бягучага каляндарнага года, у якім ажыццяўляецца дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.
    2. Пісьмова праінфармаваць адпаведны Савет дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню аб намеры ажыццяўляць такую дзейнасць.

    Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года нумар 372 "Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь" ажыццяўляць дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму суб'екты аграэкатурызму могуць пры наяўнасці ў сукупнасці наступных умоў:

     

    • жылога дома (кватэры ў жылым доме) або некалькіх жылых дамоў (кватэр у жылых дамах), размешчаных у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, якія належаць на праве ўласнасці суб'екту аграэкатурызму і (або) члену яго сям'і, якія адпавядаюць устаноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням і добраўпарадкаваных у дачыненні да ўмоў дадзенага населенага пункта;
    • свабодных жылых пакояў у жылым доме (частцы жылога дома) для размяшчэння аграэкатурыстаў (не больш за дзесяць пакояў);
    • ажыццяўленні суб'ектамі аграэкатурызму дзейнасці па вытворчасці і (або) перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі;
    • магчымасцей для азнаямлення аграэкатурыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі аб'ектамі, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць