Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Адным узмахам рукі безнаяўныя плацяжы стануць больш зручна

    Адным узмахам рукі: безнаяўныя плацяжы стануць больш зручнымі.

    Спажыўцоў банкаўскіх картачных прадуктаў чакае прыемны сюрпрыз: Белаграпрамбанк гатовы прадаставіць сваім кліентам магчымасць ажыццяўлення бескантактавых плацяжоў з дапамогай карткі Visa payWave. Перавагі бескантактавых картак грунтуюцца на трох кітах: камфортнасць, аператыўнасць, бяспека. Сусветны досвед паказвае, што добрыя якасці гэтай прагрэсіўнай тэхналогіі ўжо ацанілі карыстачы з шматлікіх краін. Дзякуючы вокамгненнаму прынцыпу дзеяння Visa payWave шопінг становіцца значна прыемней. Пагаворым падрабязней, якія далягляды адчыняе Visa payWave перад карыстачамі, гандлем, эмітэнтамі і эквайерамі?

    Visa payWave: што гэта такое?

    Чыпавая картка Visa payWave працуе на аснове тэхналогіі радыёчастотнага ўзаемадзеяння блізкага радыусу (тэхналогія NFC). Іншымі словамі, уладальніку карткі не трэба перадаваць яе ў рукі касіру. Дастаткова правесці Visa payWave паблізу тэрмінала і плацёж здзяйсняецца ў два разы хутчэй, чым з дапамогай звычайнай карткі. Немалаважна, што картка Visa payWave мае міжнародны статут і яе можна выкарыстоўваць пры аплаце пакупак па ўсім свеце. Функцыю плацежнага сродку могуць выконваць не толькі карткі, але і іншыя прылады на базе NFC-тэхналогіі: бірулька, мабільны тэлефон і нават гадзіны – каму што больш падыходзіць па стылі.

    Яшчэ адзін аргумент у карысць выгоды навінкі: картка Visa РayWave мае адзін чып з двума інтэрфейсамі - кантактным і бескантактавым. Калі вы апынуліся каля тэрмінала, які не падтрымлівае бескантактавыя плацяжы, - не бяда, картка Visa payWave разлічана на любы фармат узаемадзеяння, у тым ліку кантактны.

    За канфідэнцыяльнасць інфармацыі кліент таксама можа быць абсалютна спакойны. Тэхналогія EMV, якая выкарыстоўваецца пры функцыянаванні бескантактавай карткі, дазваляе бяспечна захоўваць і шыфраваць звесткі аб плацяжы. Чып-карткі Visa payWave нельга падрабіць. Надзейную абарону забяспечвае складаны шыфр, які ствараецца для кожнай аперацыі па картцы. Ключ да шыфра ўнікальны, і яго немагчыма перадаць. Так што любыя спробы ўзлому ключа бессэнсоўныя.

    Чым аддалены кантакт - тым маштабней продажы.

    Перавагі, якія падае картка Visa payWave карыстачам, у канчатковым выніку павялічваюць прыбыткі гандлёва-сэрвіснай сеткі. Бескантактавыя плацяжы - гэта павышэнне прапускной здольнасці кас, хуткасць транзакцыі, умацаванне іміджу гандлёвага прадпрыемства за кошт укаранення інавацыйных ідэй і, як следства, - рост лаяльнасці кліентаў. Падвышаецца ўзровень сэрвісу, шопінг становіцца камфортней і чалавек рэагуе адэкватна: яму жадаецца больш купляць. У прыватнасці, сярэдняя сума чэкаў трымальнікаў бескантактавых картак на трэць большая, чым уладальнікаў звычайных картак. Плюс да гэтага дадатковы бонус для аб'ектаў гандлю і сэрвісу - мінімізацыя затрат на апрацоўку наяўных грошай.

    Перад банкамі бескантактавыя плацяжы адкрываюць свае перспектывы. Банкі-эквайеры атрымліваюць магчымасць адкрыць для сябе новыя сегменты гандлю і сэрвісу: рэстараны хуткага харчавання, запраўкі, транспарт і т.д. Гэта значыць, гаворка ідзе аб аб'ектах, дзе папросту няма часу на чаканне, а галоўны козыр - аператыўнасць.

    Эмітэнты бескантактавых картак могуць прыцягнуць дадатковых трымальнікаў. Спажывец хутка абвыкае да добрага. Але кліенту, як правіла, хочацца, каб сэрвіс стаў яшчэ больш якасны. І Visa payWave - як раз тое, што трэба для людзей, якія шануюць камфорт і час. Акрамя таго, бескантактавыя карткі - фундаментальная перадумова для далейшага ўкаранення мабільных NFС-плацяжоў, якія ўжо дастаткова папулярныя ў свеце.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць