Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу
ААТ «Белаграпрамбанк» у рамках супрацоўніцтва з СТАА «Асоба» заключае дагаворы страхавання на ўмовах правілаў № 12 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу» на наступных умовах:
- тэрмін страхавання – ад 1 дня да 3 гадоў уключна, з тэрмінам знаходжання за мяжой ад 1 дня да 1 года ўключна,
- страхавая сума – ад 30 да 100 тысяч даляраў ЗША або еўра,
- страхавы ўзнос – ад 1 даляра ЗША або еўра за дзень знаходжання,
- страхавым выпадкам з'яўляецца прычыненне шкоды жыццю і (або) здароўю застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку або хваробы падчас паездкі за мяжу, якое запатрабавала аказання хуткай і неадкладнай медыцынскай, іншай дапамогі, у выніку якога ў страхоўшчыка паўстаў абавязак выплаты страхавога забеспячэння.
Для заключэння дагавораў страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.



