Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Базавы рахунак

    ААТ «Белаграпрамбанк» у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2021 г. №363 «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання» (далей – Указ) ажыццяўляе адкрыццё бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў фізічных асоб з базавымі ўмовамі абслугоўвання (далей – базавы рахунак).

    У адпаведнасці з патрабаваннямі Указу, фізічныя асобы, якія атрымліваюць выплаты сацыяльнага характару (пенсіі, дапамогу, дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу і інш.), стыпендыі праз банкі і выказалі жаданне прадоўжыць іх атрыманне праз банкі або абавязаны ў адпаведнасці з актамі заканадаўства атрымліваць такія выплаты, стыпендыі праз банкі, у тэрмін да 1 ліпеня 2025 г. неабходна адкрыць базавыя рахункі або ажыццявіць аперацыі пераафармлення бягучых рахункаў у базавыя рахункі для залічэння на іх выплат сацыяльнага характару, стыпендый.

    У выпадку адсутнасці на 1 ліпеня 2025 г. волевыяўлення фізічнай асобы працягваць атрыманне выплат сацыяльнага характару, стыпендый на базавы рахунак:

    • залічэнне выплат сацыяльнага характару, стыпендый, абавязак атрымання якіх праз банкі ўстаноўлены актамі заканадаўства, прыпыняецца да адкрыцця гэтай фізічнай асобай базавага рахунку (ажыццяўлення аперацыі пераафармлення бягучага рахунку ў базавы рахунак) і атрымання арганізацыяй, якая ажыццяўляе іх выплату, інфармацыі аб такім базавым рахунку і яго рэквізітах;
    • выплаты сацыяльнага характару ажыццяўляюцца, стыпендыі выплачваюцца фізічнай асобе іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам, якое вызначае парадак ажыццяўлення іх выплаты.

    Да Базавага рахунку, без спагнання ўзнагароджання за абслугоўванне, могуць выпускацца карткі нацыянальнай платежнай сістэмы Белкарт:

    Умовы абслугоўвання базавых рахункаў

    Адкрыццё базавага рахунку, у т.л. у выніку пераносу базавага рахунку Бясплатна
    Закрыццё базавага рахунку, у т.л. у выніку пераносу базавага рахунку Бясплатна
    Памер працэнтнай стаўкі 0,1% гадавых
    Від карткі, якая выпускаецца, і тэрмін яе дзеяння

    Бясплатна
    Белкарт Прэміум тэрмінам на 6 гадоў

    Залічэнне грашовых сродкаў на базавы рахунак Бесплатно
    Выдача грашовых сродкаў з базавага рахунку, у т.л. з выкарыстаннем карткі ў касах і прыладах банка Бясплатна
    Падключэнне і выкарыстанне сістэм «Інтэрнэт-банкінг» і «Мабільны інтэрнэт-банкінг» банка Бясплатна
    Прагляд балансу карткі ў касах і прыладах банка Бясплатна
    Прадастаўленне выпіскі па базавым рахунку, у т.л. у сістэмах «Інтэрнэт-банкінг» і «Мабільны інтэрнэт-банкінг», за выключэннем міні-выпіскі Бясплатна
    Пералічэнне грашовых сродкаў з базавага рахунку на рахункі, адкрытыя ў банку Бясплатна
    Плацяжы з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП) Бясплатна
    Выпуск дадатковых картак Бясплатна
    дадатковая картка БЕЛКАРТ-ПРЭМIУМ

     

    З іншымі аперацыямі (паслугамі), якія прадастаўляюцца (аказваюцца) банкам па базавых рахунках без спагнання платы, можна азнаёміцца тут
     
    Для адкрыцця базавага рахунку фізічнай асобе неабходна звярнуцца ў падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» з дакументам, які сведчыць асобу, і аформіць заяву на адкрыццё базавага рахунку.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць