Белкарт-Прэміум
* Выява картак, размешчаных на карпаратыўным сайце могуць мець адрозненні ад атрыманых кліентамі банка.
- пры наяўнасці ўкладу бясплатны выпуск
- для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў бясплатны выпуск
- магчымасць выпуску з індывідуальным дызайнам
Белкарт-Прэміум – зручны плацежны інструмент з класічнымі функцыямі і павышаным узроўнем абароны ад падробкі. Картка Белкарт-Прэміум аснашчана магнітнай паласой, мікрапрацэсарам стандарту EMV і бескантактавым інтэрфейсам. Магчымы выпуск карткі з індывідуальным дызайнам.
УМОВЫ ВЫПУСКУ:
| Валюта рахунку | BYN |
| Тэрмін дзеяння карткі | 6 гадоў |
| Плата за выпуск карткі |
20 BYN; 15 BYN у сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання; +25 BYN да кошту за індывідуальны дызайн. |
| Плата за выпуск карткі для фізічных асоб-нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь | 100 BYN; 20 BYN - пры выпуску віртуальнай карты. |
Магчымасці плацежнай карткі Белкарт-Прэміум:
- Бяспека, якая адпавядае міжнародным стандартам, за кошт наяўнасці мікрапрацэсара стандарту EMV
- Зняцце наяўных грошай у банкаматах і аддзяленнях банка
- Аплата пакупак у адзін дотык з выкарыстаннем бескантактавага інтэрфейсу
- P2P перавод.
Усе аперацыі па дадзенай картцы апрацоўваюцца па правілах плацежнай сістэмы Белкарт.
Падрабязна азнаёміцца з тарыфамі банка можна тут.
З прапановамі і акцыямі, якія дзейнічаюць для ўсіх трымальнікаў картак можна азнаёміцца тут.
Картка з індывідуальным дызайнам.
Гэта магчымасць зрабіць ваш плацежны сродак унікальным, размясціўшы на ім любімы малюнак! Вы можаце выбраць яго са спісу наяўных, або прапанаваць сваё, папярэдне ўзгадніўшы на адпаведнасць правілам, прадугледжаным плацежнымі сістэмамі.
Як выпусціць картку?
Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:
- Пераводзіць грошы
- Адкрываць дэпазітныя рахункі
- Аплачваць камунальныя паслугі



