ПАЛІТЫКА у дачыненнi да апрацоўki персанальных даных пры выкарыстаннi сiстэмы ахоўнага тэлебачання ў ААТ "Белаграпрамбанк"
ЗАГАД АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА «БЕЛАГРАПРАМБАНК»
5 мая 2023 г. № 326
ПАЛІТЫКА
У ДАЧЫНЕННІ ДА АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ ПРЫ ВЫКАРЫСТАННІ СІСТЭМЫ АХОЎНАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ Ў ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК»
1. Гэта Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных пры выкарыстанні сістэмы ахоўнага тэлебачання ў ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – Палітыка) распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2021 № 99-З «Аб абароне персанальных даных» (далей – Закон № 99-З), іншымі заканадаўчымі актамі з мэтай тлумачэння суб’ектам персанальных даных мэт апрацоўкі іх выяў, якія патрапілі на камеру(ы) сістэмы ахоўнага тэлебачання ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – банк) і адлюстроўвае наяўныя ў сувязі з гэтым у суб’ектаў персанальных даных правы і механізм іх рэалізацыі.
2. Палітыка з’яўляецца агульнадаступнай і размяшчаецца на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт: https://www.belapb.by.
3. Функцыянаванне сістэмы ахоўнага тэлебачання (далей – САТ) у банку ажыццяўляецца ў мэтах аховы маёмасці банка ад супрацьпраўных замахаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2006 № 175-З «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама дзейнасці ў адпаведнасці з абзацам дваццатым артыкула 6 і пункта 1 артыкула 17 Закона № 99 З для абароны персанальных даных, якія апрацоўваюцца, інфармацыі з таямніцай, якая ахоўваецца законам, звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты.
4. САТ – тэлевізійная сістэма замкнёнага тыпу, прызначаная для атрымання тэлевізійных выяў (з гукавым суправаджэннем або без яго), службовай інфармацыі і апавяшчэнняў аб трывозе з аб’ектаў банка. САТ з’яўляецца элементам агульнай сістэмы бяспекі банка.
5. Атрыманая тэлевізійная выява:
5.1. выкарыстоўваецца ў наступных мэтах:
- забеспячэння захаванасці маёмасці банка, у тым ліку спынення і мінімізацыі матэрыяльнай шкоды маёмасці банка;
- стварэння ўмоў для забеспячэння асабістай бяспекі суб’ектаў персанальных даных;
- рэалізацыі норм заканадаўства ў галіне адміністрацыйнага і (або) крымінальнага працэсу;
- для падтрымання ў належным стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку, вырашэння канфліктных сітуацый, маніторынгу правамернасці дзеянняў работнікаў банка;
- не выкарыстоўваецца для:
- унікальнай ідэнтыфікацыі асоб, выяўленых на матэрыялах відэаназірання (відэаархівах);
- запісу гуку, за выключэннем перагавораў касавых работнікаў і кансультантаў з кліентамі, касавых работнікаў з інкасатарамі і пры рабоце з каштоўнасцямі, спецыялістаў падраздзялення аховы з кліентамі на пасадах аховы.
6. Функцыянаванне САТ вядзецца бесперапынна пры дапамозе камер без функцыі распазнання асоб і не накіравана на збор інфармацыі аб канкрэтным суб’екце персанальных даных. Інфармаванне аб вядзенні відэаназірання ажыццяўляецца шляхам размяшчэння спецыяльных інфармацыйных таблічак. У памяшканнях, прызначаных для асабістых патрэб работнікаў, відэаназіранне не вядзецца. Захоўванне відэазапісаў абмяжоўваецца па часе ў залежнасці ад прызначэння аб’екта САТ і пасля заканчэння тэрміну захоўвання аўтаматычна выдаляецца.
7. Калі атрымана інфармацыя аб магчымай фіксацыі камерамі сітуацыі, якая мае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, крымінальнага злачынства, тады паводле рашэння кіраўніка ўпаўнаважанага падраздзялення банка або асобы, якая выконвае яго абавязкі, для такіх відэазапісаў тэрмін захоўвання можа быць прадоўжаны на перыяд правядзення адпаведных мерапрыемстваў.
8. Матэрыялы відэаназірання (відэаархівы) САТ аб’ектаў банка могуць выкарыстоўвацца ў якасці доказаў у грамадзянскім, адміністрацыйным і крымінальным працэсе для пацвярджэння факту (фактаў) учынення супрацьпраўнага дзеяння, а таксама ўстанаўлення іншых абставін, якія падлягаюць даказванню.
9. Матэрыялы відэаназірання (відэаархівы) САТ аб’ектаў банка не могуць быць выкарыстаны работнікамі банка ў асабістых і іншых мэтах, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю, і не падлягаюць змяненню, выкарыстанню, распаўсюджванню і выдаванню, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
10. Суб’ект персанальных даных мае права:
10.1. на атрыманне інфармацыі, якая тычыцца апрацоўкі сваіх персанальных даных у банку і якая змяшчае:
- пацвярджэнне факта апрацоўкі персанальных даных асобы, якая звярнулася ў банк;
- яго персанальныя даныя і звесткі аб крыніцы іх атрымання;
- прававыя падставы і мэты апрацоўкі персанальных даных;
- іншую інфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам.
Пры рэалізацыі суб’ектам персанальных даных права, пазначанага ў гэтым падпункце, суб’екту персанальных даных не выдаюцца матэрыялы відэаназірання (відэаархівы), за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
10.2. атрымаць інфармацыю аб выдачы сваіх персанальных даных, якія апрацоўваюцца ў банку, трэцім асобам. Такое права можа быць рэалізавана адзін раз у каляндарны год, пры гэтым дача адпаведнай інфармацыі ажыццяўляецца бясплатна;
10.3. абскардзіць дзеянні (бяздзейнасць) і рашэнні банка, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных даных, ва ўпаўнаважаны орган па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных у парадку, вызначаным заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
11. Для рэалізацыі сваіх правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных даных у банку, суб’ект персанальных даных падае ў банк заяву ў пісьмовай форме (нарачна, паштовай сувяззю) або ў выглядзе электроннага дакумента.
12. У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 14 Закона № 99-З заява павінна змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) суб’екта персанальных даных, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- дату нараджэння суб’екта персанальных даных;
- ідэнтыфікацыйны нумар суб’екта персанальных даных, пры адсутнасці такога нумара – нумар дакумента, які сведчыць асобу суб’екта персанальных даных, у выпадках, калі гэта інфармацыя пазначалася суб’ектам персанальных даных пры дачы сваёй згоды аператару альбо апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца без згоды суб’екта персанальных даных;
- выклад сутнасці патрабаванняў суб’екта персанальных даных;
- асабісты подпіс (для заявы ў пісьмовай форме) або электронны лічбавы подпіс (для заявы ў выглядзе электроннага дакумента) суб’екта персанальных даных.
13. Банк не разглядае заявы суб’ектаў персанальных даных, якія не адпавядаюць патрабаванням пункта 12 гэтай Палітыкі, у тым ліку накіраваныя іншымі спосабамі (e-mail, тэлефон, факс і да т.п.).
14. Па садзейнічанне ў рэалізацыі правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных даных у банку, суб’ект персанальных даных можа таксама звярнуцца да асобы, адказнай за ажыццяўленне ўнутранага кантролю апрацоўкі персанальных даных у банку, у тым ліку накіраваннем паведамлення на адрас электроннай пошты uzpd@belapb.by.
15. Банк мае права паводле свайго меркавання ў аднабаковым парадку змяніць гэту Палітыку без папярэдняга апавяшчэння суб’ектаў персанальных даных. Адпаведныя змены размяшчаюцца ў сетцы Інтэрнэт у адпаведнасці з пунктам 2 гэтай Палітыкі.
16. Пытанні, якія тычацца апрацоўкі персанальных даных, не закранутыя ў гэтай Палітыцы, рэгулююцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.