Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў
У рамках супрацоўніцтва са страхавымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь кліентам ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляецца магчымасць заключэння:
1.1. Дагавораў страхавання на ўмовах Правілаў № 7 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў» ЗАСТ «Белнафтастрах» па варыянце «Стандарт» на наступных умовах:
- тэрмін страхавання – 1 год,
- страхавая сума і страхавы ўзнос:
Страхавая сума, BYN. |
Страхавы ўзнос*, BYN.
|
2 000,00 | 18,0 |
3 000,00 | 27,0 |
3 500,00 | 32,0 |
4 000,00 | 36,0 |
4 500,00 | 41,0 |
5 000,00 | 46,0 |
*выплачваецца аднаразова ў момант заключэння дагавора страхавання.
Фізічная асоба можа заключыць дагавор страхавання як на сваю карысць, так і на карысць іншых асоб.
Страхавым выпадкам з'яўляецца прычынне шкоды жыццю і здароўю застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку:
- траўмы (удары, пераломы, выкруты костак, разрывы органаў, раненні, апёкі (апрача апёкаў І ступені, сонечных апёкаў), адмаражэнні (апрача адмаражэнняў І ступені) і інш.);
- выпадковае вострае атручэнне хімічнымі рэчывамі і саставамі, атручэнне грыбамі, медыкаментамі і інш.
- траплянне ў дыхальныя шляхі іншароднага цела, утапленне, анафілактычны шок, перахалоджанне арганізма.
Дагавор страхавання ўступае ў сілу праз 7 каляндарных дзён пасля даты заключэння дагавора страхавання.
Падрабязней з Правіламі № 7 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў» ЗАСТ «Белнафтастрах» можна азнаёміцца тут.
Для заключэння дагавора страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.
1.2. Дагавораў страхавання на ўмовах Правілаў № 9 «Добраахвотнага страхавання ад траўмаў «Экспрэс» БРУСП «Белдзяржстрах»:
- тэрмін страхавання – 1 год,
- страхавая сума – любая сума ад 1500 BYN і кратная 10 BYN,
- страхавы ўзнос – 1,5% ад страхавой сумы (выплачваецца аднаразова ў момант заключэння дагавора страхавання).
Пры афармленні дагавора страхавання ў падраздзяленнях банка трымальнікам карткі "Драйв" прадастаўляецца зніжка ў памеры 15%»;
- тэрыторыя дзеяння дагавора страхавання – Рэспубліка Беларусь.
Фізічная асоба можа заключыць дагавор страхавання як на сваю карысць, так і на карысць іншых асоб.
Страхавым выпадкам з'яўляецца прычыненне шкоды жыццю і здароўю застрахаванай асобы, якое наступіла ў выніку траўмы, апёку, атручэння.
Падрабязней з Правіламі № 9 «Добраахвотнага страхаванне ад траўмаў «Экспрэс» БРУСП «Белдзяржстрах» можна пазнаёміцца тут.
Для заключэння дагавораў страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.
1.3. Дагавораў страхавання на ўмовах правілаў № 4 "Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў "СТАА "Асоба" па праграмах " Сямейны поліс", "Сямейны поліс +» і «Антыклешч" на наступных умовах:
- тэрмін страхавання - 1 год,
- страхавая сума - ад 2 да 5 тысяч беларускіх рублёў на кожную застрахаваную асобу,
- страхавы ўзнос - 1% ад страхавой сумы (выплачваецца адначасова ў момант заключэння дагавора страхавання).
Фізічная асоба можа заключыць дагавор страхавання як на сваю карысць, так і ў карысць іншых асоб.
Страхавымі выпадкамі з'яўляюцца:
- часовае расстройства здароўя застрахаванай асобы;
- устанаўленне ў працягу дзеяння дагавора страхавання і (або) у працягу аднаго года пасля наступлення няшчаснага выпадку інваліднасці застрахаванай асобы;
- на працягу дзеяння дагавора страхавання і (або) на працягу аднаго года пасля наступлення няшчаснага выпадку смерць застрахаванай асобы.
Больш падрабязна з правіламі № 4 "Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў "СТАА "Асоба " можна азнаёміцца тут.
Для заключэння дагавора страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.