Банкаўскія аплатныя карткі: бестурботнасць недапушчальная
Для здзяйснення аперацый за межамі Рэспублікі Беларусь і ў сетцы Інтэрнэт рэкамендуецца адкрыць асобны рахунак і папаўняць яго па меры неабходнасці (напрыклад, з дапамогай паслугі пераводу сродкаў паміж сваімі карткамі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»). Па вяртанні з паездкі пажадана зняць усе грашовыя сродкі з дадзенага рахунку. Пры выбары карткі перавагу варта аддаць картцы з чыпам (стандарт EMV), бо яна мае больш высокі ўзровень бяспекі і лепш абаронена ад падробкі. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць за мяжой ашчадныя і заробкавыя карткі.
Будзьце асабліва пільныя, здзяйсняючы аперацыі з выкарыстаннем карткі на тэрыторыі краін з высокім узроўнем рызыкі махлярства. На сённяшні дзень да іх адносяцца: Украіна, Расія (асабліва гарады Масква і Санкт-Пецярбург), Чарнагорыя, Балгарыя, Егіпет, Турцыя, Харватыя, Іспанія, Італія, Грэцыя, Тайланд, Туніс, Сінгапур, Кіпр. Мы рэкамендуем перавыпусціць картку пасля выкарыстання ў любой з пералічаных краін.
Кампраметацыя картак часцей за ўсё адбываецца пры зняцці наяўных грошай у банкаматах. Таму перш чым здзейсніць аперацыю, трэба ўважліва агледзець банкамат і пераканацца ў адсутнасці старонніх прылад на карт-рыдэры і ПІН-клавіятуры, а таксама мікракамер, якія могуць зафіксаваць уводны ПІН-код.
Перавагу варта аддаваць безнаяўным аперацыям. Аднак і ў дадзеным выпадку неабходна памятаць, што пры здзяйсненні аперацыі картка павінна знаходзіцца ў поле вашага зроку, нават калі для гэтага спатрэбіцца прайсці за касірам да тэрмінала.
У першую чаргу трэба неадкладна заблакаваць картку. Зрабіць гэта можна, патэлефанаваўшы па тэлефоне ў кругласутачную Службу сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (+375-17-299-25-26). Таксама гэта можна зрабіць самастойна ў сістэмах "Інтэрнэт-банкінг", "Мабільны інтэрнэт-банкінг" і USSD-банкінг.
Варта рэгулярна кантраляваць стан свайго рахунку. Выпіску можна атрымаць у падраздзяленні ААТ "Белаграпрамбанк" па месцы адкрыцця рахунку або ў сістэмах "Інтэрнэт-банкінг", "Мабільны інтэрнэт-банкінг". Таксама банк прапануе паслугу атрымання выпіскі на e-mail. Для атрымання інфармацыі аб усіх здзейсненых аперацыях з карткай, у тым ліку яшчэ не адлюстраваныя па рахунку аперацыі, можна скарыстацца паслугай «міні-выпіска». Пры падарожжы за мяжу пажадана падключыць паслугу «SMS-інфармаванне», якая дазволіць атрымліваць SMS-паведамленні аб любых спробах здзяйснення аперацый па картцы, у тым ліку - адхіленых з прычыны няправільнага ўводу ПІН-кода.
Карыстаючыся выпадкам, хацелася б звярнуць увагу трымальнікаў картак на тое, што ніводны банк ніколі не будзе ўдакладняць у кліента асабістую інфармацыю і інфармацыю аб рэквізітах карткі па тэлефоне ці электроннай пошце. Любыя падобныя запыты - выкрут ашуканцаў.
Пры атрыманні паведамленняў ні ў якім разе не варта запаўняць прапанаваныя формы, ператэлефаноўваць па ўказаных у паведамленні нумарах або здзяйсняць якія-небудзь аперацыі, указаныя ў паведамленні. Факт блакіроўкі карткі трэба ўдакладніць у кругласутачнай Службе сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэлефоне +375-17-299-25-25.
Больш падрабязна азнаёміцца з рэкамендацыямі па бяспечным выкарыстанні картак можна на сайце ААТ "Белаграпрамбанк" па спасылцы http://www.belapb.by/rus/natural/cards/safety/.
Кожны зварот кліента аб кампенсацыі грашовых сродкаў па несанкцыянаваных аперацыях з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў разглядаецца банкам у індывідуальным парадку.
Дастаткова распаўсюджанае так званае «дружалюбнае» махлярства, калі аперацыі з выкарыстаннем карткі здзяйсняюцца чальцамі сям'і ці калегамі без ведама законнага трымальніка карткі. Маюць месца выпадкі, калі сам кліент парушае правілы карыстання карткай. Напрыклад, указвае ПІН-код прама на картцы або перадае картку трэцім асобам. Значная колькасць ашуканскіх аперацый здзяйсняецца са скрадзенымі/згубленымі карткамі. У названых выпадках банк не можа несці адказнасць за ашуканскія аперацыі, і кліенту неабходна звяртацца ў праваахоўныя органы.
Іншая справа, калі гаворка ідзе аб кампраметацыі карткі і далейшым выкарыстанні яе рэквізітаў для здзяйснення ашуканскіх аперацый. Прычым гэта могуць быць як аперацыі без прысутнасці карткі (напрыклад, у сетцы Інтэрнэт), так і аперацыі з прысутнасцю карткі (здыманне наяўных грошай, аплата паслуг). Пытанні аб кампенсацыі грашовых сродкаў па аспрэчаных аперацыях разглядаюцца Праўленнем ААТ "Белаграпрамбанк" па выніках правядзення ўсебаковага разбору на падставе прадастаўленых адпаведным падраздзяленнем заключэнняў.
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прапануе распрацаваць закон, які абавяжа банкі кампенсаваць страты трымальнікам картак. Якая пазіцыя Белаграпрамбанка, і што павінна змяніцца ў дзеючым заканадаўстве для ўрэгулявання спрэчных сітуацый, якія ўзнікаюць?
Безумоўна, прыняцце такога закона забяспечыць аднастайны падыход у пытаннях кампенсацыі грашовых сродкаў па ашуканскіх аперацыях, дасць магчымасць рэгламентаваць, а часта і скараціць тэрміны вяртання грашовых сродкаў, зробіць больш празрыстай для кліентаў працэдуру разгляду заяў.
Аднак асноўная складанасць заключаецца ў тым, каб максімальна дакладна вызначыць крытэрыі, пры адпаведнасці якім аперацыя будзе лічыцца ашуканскай, і банк павінен будзе пакрываць кліенту грашовыя сродкі. Калі абавязаць банкі пакрываць грашовыя сродкі па аспрэчаных аперацыях у найкароткі тэрмін, без правядзення неабходных праверак, гэта можа выклікаць хвалю махлярства са боку нядобрасумленных кліентаў. Таму трэба старанна прапрацаваць пытанне аб парадку дзеянняў банка, калі ўжо пасля кампенсацыі грашовых сродкаў высветліцца, што аперацыя была праведзена самім кліентам.