Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Плацежная картка - універсальны ключ да комплексу паслуг

    Як можна аформіць дзіцячую картку ў нашым Банку?

    Для афармлення дзіцячай карткі трэба звярнуцца ў любое падраздзяленне банка і запоўніць заяву-анкету на выпуск карткі. Пры сабе як даросламу, так і дзіцяці, неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу. У выпадку, калі дзіця яшчэ не атрымала дакумент, які сведчыць асобу, неабходна ўзяць з сабой пасведчанне аб нараджэнні.

    З якога і па якім узрост на дзіця можна аформіць дзіцячую картку?

    Дзіцячая картка афармляецца для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Яна можа быць выпушчана ў якасці асноўнай і дадатковай.

    Утрымальнікам асноўнай карткі з'яўляецца ўладальнік рахунку, да якога выпушчана дадзеная картка.

    Трымальнік дадатковай карткі не з'яўляецца ўладальнікам рахунку, да якога яна выпускаецца. Пры гэтым уладальнік рахунку павінен дазволіць выпусціць для дзіцяці дадатковую картку да свайго рахунку шляхам афармлення заявы-анкеты адпаведнага ўзору.

    Для дзяцей ва ўзросце з 6 да 14 гадоў дзіцячая картка выпускаецца ў якасці дадатковай толькі да рахункаў іх законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў або апекуноў).

    Дзеці ва ўзросце з 14 да 18 гадоў маюць права:

    • адкрыць рахунак на агульных падставах (толькі пры наяўнасці пашпарта) з магчымасцю выпуску асноўнай ці дадатковай дзіцячай карткі;
    • атрымаць дзіцячую картку ў якасці дадатковай да рахункаў іншых асоб (якія не абавязкова з'яўляюцца іх законнымі прадстаўнікамі).

    Як бацька можа пракантраляваць расходаванне грашовых сродкаў дзіцем?

    Наш банк дае некалькі спосабаў, як пракантраляваць расходаванне грашовых сродкаў дзіцем:

    1. Уладальнік рахунку можа ўстанавіць ліміт расходавання грашовых сродкаў па дзіцячай картцы, што дае магчымасць абмежаваць дзіця ў выкарыстанні пэўнай сумы грашовых сродкаў на працягу сутак.
    2. Уладальнік рахунку можа падключыць паслугу «SMS-інфармаванне», з дапамогай якой на яго мабільны тэлефон будуць прыходзіць SMS-паведамленні з інфармацыяй аб кожнай аперацыі, здзейсненай з выкарыстаннем дзіцячай карткі.

    Акрамя таго, бацькі могуць кантраляваць расходаванне грашовых сродкаў па дзіцячай картцы ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг", а таксама аформіць атрыманне выпіскі па дзіцячай картцы на e-mail.

    Якія аперацыі можна здзяйсняць з дапамогай дзіцячай карткі?

    З дапамогай дзіцячых картак магчыма здзяйсняць практычна тыя ж аперацыі, якія можна здзяйсняць і з дапамогай звычайных картак, за выключэннем некаторых абмежаванняў.

    Трымальнікі дзіцячых картак ва ўзросце з 6 да 14 гадоў могуць здзяйсняць аперацыі, якія не патрабуюць подпісы на карт-чэку, а якія пацвярджаюцца шляхам уводу ПІН-кода. Да такіх аперацый адносяцца:

    • зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах;
    • безнаяўныя разлікі ў беларускіх рублях па аперацыях аплаты тавараў і паслуг;
    • здзяйсненне аперацый аплаты ў банкаматах, тэрміналах самаабслугоўвання і інфакіёсках (у выпадку, калі аперацыя прагляду балансу па картцы не забаронена) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    • папаўненне рахунку толькі праз інфакіёск (у выпадку, калі аперацыя прагляду балансу па картцы не забаронена).

    Трымальнікі дзіцячых картак ва ўзросце з 14 да 18 гадоў могуць здзяйсняць усе аперацыі без выключэння.

    Ці можна аформіць дзіцячую картку на імя чужога дзіцяці?

    Для дзяцей, якія не дасягнулі 14 гадоў, дзіцячая картка выпускаецца толькі да рахункаў іх законных прадстаўнікоў. Для дзяцей, якім споўнілася 14 гадоў, дзіцячая картка можа выпускацца да рахункаў любых трэціх асоб, без згоды іх законных прадстаўнікоў. Такім чынам, калі вы не з'яўляецеся законным прадстаўніком дзіцяці выпусціць дзіцячую картку, да свайго рахунку, на імя дзіцяці можна толькі пры ўмове, што дзіцяці споўнілася 14 гадоў.

    Што трэба рабіць у выпадку, калі дзіця страціць картку?

    Калі дзіця страціла картку або калі раптам старонняй асобе стаў вядомы ПІН-код, трэба неадкладна заявіць аб гэтым у службу падтрымкі кліентаў па тэл. 8 (017) 299-25-26. Затым неабходна зрабіць пісьмовую заяву ў банк.

    Акрамя гэтага, картку можна аператыўна заблакаваць з выкарыстаннем сістэм "Інтэрнэт-банкінг", "Мабільны інтэрнэт-банкінг" і USSD-банкінг.

    Якія асноўныя перавагі дзіцячай карткі?

    З дапамогай дзіцячай карткі вельмі зручна аплачваць пакупкі, бо можна абысціся без наяўных грошай, а, значыць, не шукаць патрэбныя купюры, не чакаць здачы. Да таго ж зручней насіць з сабой невялікую картку, чым цяжкі і грувасткі кашалёк. У выпадку страты наяўных грошай, што асабліва актуальна для дзяцей, грашовыя сродкі будзе вярнуць вельмі складана, а калі страчана картка, то хутка, звязаўшыся, з банкам, Вы можаце прадухіліць несанкцыянаванае выкарыстанне карткі, заблакаваўшы яе. Акрамя таго, з дапамогай выпіскі па картцы або паслугі «SMS-інфармаванне» можна лёгка адсачыць дзе, колькі і на што былі патрачаныя грашовыя сродкі. Усталяваўшы ліміт па картцы, бацькі могуць быць упэўнены, што дзіцем не будзе патрачана больш неабходнага мінімуму.

    Якую ролю адыгрывае картка ў павышэнні фінансавай адукацыі дзіцяці?

    З дапамогай дзіцячай карткі дзіця з малых гадоў прывучаецца выкарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі пры здзяйсненні пакупак, рацыянальна расходаваць свае грашовыя сродкі.

    Устанаўленне лімітаў па картцы навучыць дзіця планаваць свае выдаткі і правільна вызначаць прыярытэты сваіх выдаткаў.

    Карыстаючыся дзіцячай карткай, дзіця час ад часу будзе наведваць банк, размаўляць з яго супрацоўнікамі, спасцігаць асновы кіравання фінансамі. Гэта, несумненна, спатрэбіцца яму ў далейшым жыцці, бо пісьменнае кіраванне грашовымі сродкамі набудзе ўсё большае і большае значэнне ў сучасным свеце.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць