Ліцэнзійныя паўнамоцтвы банка
ААТ "Белаграпрамбанк" – камерцыйная юрыдычная асоба, створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Банк зарэгістраваны 03.09.1991 (ліст Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 03.09.1991 №03005/184).
Ідэнтыфікацыйны код банка ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 100693551.
У адпаведнасці з пастановай урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18.06.2008 ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.
ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга.
ААТ «Белаграпрамбанк » ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій:
Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №2 ад 17 студзеня 2024 г.
Выдадзена на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:
1. прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
2. размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, у тым ліку прадастаўленне крэдытаў;
3. адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
4. адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах;
5. ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў;
6. валютна-абменныя аперацыі;
7. купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам;
8. прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб;
9. выдача банкаўскіх гарантый і іншыя аперацыі з банкаўскімі гарантыямі;
10. давернае кіраванне фондам банкаўскага кіравання на падставе дамовы давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання;
11. давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі;
12. эмісія банкаўскіх плацежных картак і іншых плацежных інструментаў, якія патрабуюць адкрыцця і вядзення рахункаў і правядзення разліковых аперацый па плацяжах, прынятым пры выкарыстанні такіх плацежных інструментаў;
13. выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі;
14. фінансаванне пад саступку грашовага патрабавання (факторынг);
15. прадастаўленне фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.);
16. разліковыя аперацыі.
ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе працу на рынку каштоўных папер на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавай дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1085, якое выдадзена 29 чэрвеня 1995 года і дзейнічае бестэрмінова.
Складнікі працы і паслугі:
- брокерская дзейнасць;
- дылерская дзейнасць;
- дэпазітарная дзейнасць;
- дзейнасць па давернаму кіраванню каштоўнымі паперамі.