Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Інфармацыя аб учыненых банкам здзелках з 5 і больш працэнтамі простых (звычайных) акцый уласнай эмісіі

    Аб'ява аб адчужэнні простых (звычайных) акцый ААТ «Белаграпрамбанк».

    Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» (далей - банк), размешчанае па адрасе г.Мінск, пр-т Жукава, 3, паведамляе, што ў мэтах выканання падпункта 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2017 г. № 155 «Аб адкрытых акцыянерных таварыствах «Белаграпрамбанк» і «Агенцтва па кіраванні актывамі» 24.05.2017 банкам па дагаворы куплі-продажу праведзена здзелка па адчужэнню простых (звычайных) акцый банка, у колькасці 511967553 штукі, што складае 12,6% ад агульнай колькасці акцый банка (дата спісання з рахунку «дэпо» банка - 24.05.2017).

    Аб'ява аб набыцці простых (звычайных) акцый ААТ «Белаграпрамбанк».

    Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» (далей - банк), размешчанае па адрасе г.Мінск, пр-т Жукава, 3, паведамляе, што ў рамках выканання падпункта 2.3 пункта 2, пункта 5 і пункта 11 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2016 г. г. № 268 «Аб стварэнні і дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Агенцтва па кіраванні актывамі» банкам па стане на 01.12.2016 завершана набыццё па дагаворах куплі-продажу акцый, якія знаходзіліся ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і абласных выканаўчых камітэтаў, простых (звычайных) акцый банка. у колькасці 511967553 штукі і 1 штукі прывілеяванай акцыі банка, што складае 12,6% ад агульнай колькасці акцый банка, у тым лiку 448300000 штук простых (звычайных) акцый банка, якія знаходзіліся ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, што складае 11,1% ад агульнай колькасці простых (звычайных) акцый банка (дата залічэння на рахунак «дэпо» - 29.11.2016), з мэтай наступнага продажу інвестарам на неарганізаваным рынку без складання бізнес-плана ААТ «Белаграпрамбанк» па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць