Міжнароднае супрацоўніцтва
Міжнароднае супрацоўніцтва
З 2005 года ААТ «Белаграпрамбанк» мае значны вопыт супрацоўніцтва на міжнародным фінансавым рынку і на сённяшні дзень добра вядомы ў фінансавых колах Расіі, Германіі, Італіі, Польшчы і іншых краін свету.
Дзякуючы трываламу супрацоўніцтву ААТ «Белаграпрамбанк» з замежнымі банкаўскімі і страхавымі інстытутамі з 2005 года ААТ «Белаграпрамбанк» атрымала больш за 15,0 млрд долараў ЗША ў эквіваленце за кошт замежных крэдытаў для фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў кліентаў банка.
Міжнародная дзейнасць ААТ «Белаграпрамбанк» таксама ахоплівае рынкі даўгавога капіталу. У 2006 годзе была арганізавана дэбютная здзелка па прыцягненню сіндыкаванага крэдыту. З таго часу банк паспяхова прыцягнуў 14 сіндыкаваных крэдытаў агульным аб'ёмам больш за 1 млрд долараў ЗША ў эквіваленце. Больш за тое, ААТ «Белаграпрамбанк» з'яўляецца першым банкам у Беларусі, які размясціў даўгавыя абавязацельствы на мiжнародным рынку тэрмінам на 3 гады.
На сённяшні дзень партфель рэалізаваных банкам праектаў уключае ў сябе выдатныя і знакавыя здзелкi, як па тэрміну прыцягнення грашовых сродкаў, так і па складу ўдзельнікаў. Акрамя гэтага, ААТ «Белаграпрамбанк» мае вопыт удзелу ў сіндыкаваных крэдытах іншых банкаў у якасці Вядучага Арганізатара і Крэдытора.
Пры ўдзеле прадстаўніцтва ААТ «Белаграпрамбанк» ў Італьянскай Рэспубліцы, якое дзейнічае з 2007 года, рэалізавана мноства здзелак у сферы фінансавання знешнегандлёвых і інвестыцыйных праектаў кліентаў банка з кантрагентамі з Італіі. Актыўная прысутнасць банка на італьянскім фінансавым рынку спрыяла з'яўленню дадатковых магчымасцяў як у пошуку новых партнёраў у банкаўскай сферы, так і ў аказаннi садзейнічання супрацоўнiцтву беларускіх прадпрыемстваў з італьянскімі кампанiямі ў розных галінах эканомікі.
Бездакорная рэпутацыя ААТ «Белаграпрамбанк» на міжнародным рынку, а таксама прафесіяналізм каманды банка сцвярджаюцца ўзнагародамі ад міжнародных дзелавых выданняў. Дзейнасць банка на глабальных рынках неаднаразова адзначана ўзнагародамі The Banker, Euromoney, Global Finance, Global Banking & Finance Review, World Finance і іншых.
Міжнародны бізнэс накіраваны на пошук новых магчымасцяў, уключаючы развіццё новых напрамкаў і рэгіёнаў, з улікам запатрабаванняў кліентаў банка.



