Рэгістрацыя валютных дагавораў
У адпаведнасці з пунктам 6 Iнструкцыі аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2021 № 37, валютныя дагаворы рэгіструюцца на вэб-партале* рэзідэнтамі альбо па iх даручэнню банкамі Рэспублікі Беларусь, адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» пры ўмове правядзення імі банкаўскіх аперацый, у тым ліку разлікова-касавага абслугоўвання рэзідэнта, па валютным дагаворы.
вэб-партал-інфармацыйны рэсурс для рэгістрацыі валютных дагавораў, размешчаны на сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://rvd.nbrb.by/nbrbResidentUi/#/
ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, у якіх адкрыты бягучы (разліковы) ці іншы банкаўскі рахунак у ААТ «Белаграпрамбанк», паслугі па рэгістрацыі валютнага дагавора, прадастаўленню на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавора.
Для аказання паслугі кліент можа звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк». Паслугі аказваюцца на падставе ўмоў, прадугледжаных дагаворам на аказанне паслуг па рэгістрацыі валютнага дагавора, прадастаўленню на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавора карпаратыўнага кліента, заключаным паміж кліентам і ААТ «Белаграпрамбанк».