Карпаратыўныя карты
Настройцеся на сучасны бізнэс!
Надзейны інструмент для кіравання грашовымі патокамі вашага прадпрыемства - карпаратыўная картка.
Visa Business
Карпаратыўная банкаўская плацежная картка выпускаецца ў беларускіх рублях, доларах ЗША, Еўра і ў Расійскіх рублях.
Masterсard Business
Карпаратыўная банкаўская плацежная картка выпускаецца ў беларускіх рублях, доларах ЗША, Еўра.
БЕЛКАРТ
Карпаратыўная банкаўская плацежная картка выпускаецца ў беларускіх рублях
Карпаратыўная картка заўсёды побач!
- Абслугоўванне ў РБ і за мяжой
- Камандзіровачныя і прадстаўнічыя выдаткі
- Гаспадарчыя выдаткі
- Паліва
- Плацяжы па ўсім свеце 24/7
- Безнаяўныя разлікі і атрыманне наяўнай валюты для аплаты
Перавагі
-
Адсутнасць выдаткаў на інкасацыю і захоўванне наяўных грошай.
-
Унясенне наяўных грашовых сродкаў на рахунак праз прылады самаабслугоўвання.
-
Браніраванне гасцініц/білетаў праз інтэрнэт.
-
Кантроль выдаткаў праз дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне.
-
Блакаванне карты і захаванасць грошай, калі карта страчана або скрадзена.
-
Магчымасць аператыўна папаўняць рахунак камандзіраванага супрацоўніка.
-
Адсутнасць патрэбы дэклараваць сродкі на картцы пры выездзе за мяжу, няма неабходнасці купляць замежную валюту для замежных камандзіровак - грошы на картцы аўтаматычна канвертуюцца па курсе банка.
-
Бясплатнае афармленне і сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных картак у ПАКЕТАХ ПАСЛУГ і «Сваімі Рукамі».
Як аформіць?
-
Падаць заяву на адкрыццё банкаўскага рахунку і дакументы неабходныя для адкрыцця рахунку.
-
Выбраць плацежную сістэму карткі. Калі вы падключаны да «ПАКЕТЫ ПАСЛУГ» ці Праграмы «СВАІМІ РУКАМІ», вам дадуць неабмежаваную колькасць картак плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, а таксама, у залежнасці ад пакета, карткі міжнародных плацежных сістэм VISA або MasterCard.
-
Даць заяву-анкету «Персанальныя дадзеныя работніка прадпрыемства» і даверанасць на кожнага трымальніка карпаратыўнай карткі. У выпадку выдачы карпаратыўнай карткі ўпаўнаважанаму работніку ўладальніка рахунку - даверанасць на атрыманне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей разліковы або касавы дакумент, які пацвярджае аплату ўзнагароджання за сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных картак.