Рэгістрацыя валютных дагавораў
У адпаведнасці з пунктам 6 Iнструкцыі аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2021 № 37, валютныя дагаворы рэгіструюцца на вэб-партале* рэзідэнтамі альбо па iх даручэнню банкамі Рэспублікі Беларусь, адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» пры ўмове правядзення імі банкаўскіх аперацый, у тым ліку разлікова-касавага абслугоўвання рэзідэнта, па валютным дагаворы.
вэб-партал-інфармацыйны рэсурс для рэгістрацыі валютных дагавораў, размешчаны на сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://rvd.nbrb.by/nbrbResidentUi/#/
ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, у якіх адкрыты бягучы (разліковы) ці іншы банкаўскі рахунак у ААТ «Белаграпрамбанк», паслугі па рэгістрацыі валютнага дагавора, прадастаўленню на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавора.
Для аказання паслугі кліент можа звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк». Паслугі аказваюцца на падставе ўмоў, прадугледжаных дагаворам на аказанне паслуг па рэгістрацыі валютнага дагавора, прадастаўленню на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавора карпаратыўнага кліента, заключаным паміж кліентам і ААТ «Белаграпрамбанк».
З мэтай мінімізацыі і выключэння рызык невыканання і (або) неналежнага выканання абавязацельстваў аднаго з бакоў па дагаворы рэкамендуем пры заключэнні і выкананні ўмоў знешнегандлёвых дагавораў улічваць інфармацыю, указаную ў наступных дакументах:
-
Прадпісанні (тлумачэнні), якія датычацца арганізацыі належнай работы пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці, падрыхтаваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
-
Матэрыялы па пытанні заключэння знешнегандлёвых дагавораў (з прыкладнымі фармулёўкамі ўмоў такіх дагавораў), падрыхтаваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
-
Матэрыялы аб асаблівасцях заканадаўства і дзейнай практыцы замежных краін, падрыхтаваныя Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Пакінуць заяўку на кансультацыю
Запоўніце форму і наш спецыяліст звяжацца з Вамі



