Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    На пазабіржавым валютным рынку ААТ «Белаграпрамбанк» праводзіць з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі наступныя валютна-абменныя аперацыі:

    • купля замежнай валюты за беларускія рублі;
    • продаж замежнай валюты за беларускія рублі;
    • канверсія (абмен) аднаго віду замежнай валюты на іншы від замежнай валюты.

    Валютна-абменныя аперацыі на пазабіржавым валютным рынку праводзяцца на падставе заяўкі на куплю, продаж, канверсію (абмен) безнаяўнай замежнай валюты або плацежнага даручэння на перавод з купляй, продажам, канверсіяй (абменам) безнаяўнай замежнай валюты, якія прадстаўляюцца ў банк.

    Пры правядзенні валютна-абменных аперацый ААТ «Белаграпрамбанк» з юрыдычнымі асобамі на пазабіржавым валютным рынку абменны курс устанаўліваецца ўдзельнікамі валютна-абменных аперацый.

    Для аператыўнага вызначэння абменных курсаў ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам скарыстацца магчымасцямі гандлёвых пляцовак (платформ) банка. Для атрымання доступу да гандлёвых пляцовак (платформ) банка юрыдычнай асобе (індывідуальнаму прадпрымальніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк».

    ААТ «Белаграпрамбанк» дае магчымасць заключэння з юрыдычнымі асобамі форвардных здзелак і здзелак СВОП.

     

    Форвардныя здзелкі

    Форвардныя здзелкі - эфектыўны і найменш затратны для суб'ектаў гаспадарання інструмент зніжэння валютных рызык. Пры дапамозе дадзеных аперацый прадпрыемства атрымлівае магчымасць зафіксаваць курс будучай здзелкі па набыцці або продажы валюты, тым самым выключыць магчымасць страт праз яго неспрыяльныя змены і стварыць умовы для дакладнага планавання сваіх фінансавых патокаў.

    Для заключэння форварднай здзелкі неабходна звярнуцца ў банк, заключыць адпаведны дагавор і ўзгадніць параметры здзелкі.

    Афармленне заявак на правядзенне валютных аперацый і разлікі з банкам ажыццяўляюцца суб'ектам гаспадарання ў тэрміны, прадугледжаныя ўмовамі здзелкі.

    Здзелкі СВОП

    Здзелкі СВОП - эфектыўны інструмент кіравання грашовымі патокамі, кароткатэрміновага фінансавання і хэджавання рызык.

    Нягледзячы на тое, што па форме валютны СВОП уяўляе сабой валютна-абменную аперацыю, па сваім эканамічным змесце ён адносіцца да аперацый крэдытна-дэпазітнага рынку і нагадвае здзелкі РЭПО. Такім чынам, пры наяўнасці свабоднай ліквіднасці ў любой валюце кліент можа выкарыстоўваць здзелкі СВОП для атрымання кароткатэрміновага фінансавання ў любой іншай валюце, прадаставіўшы банку "ў забеспячэнне" валюту, якую ён мае. У параўнанні з крэдытнымі аперацыямі заключэнне здзелкі СВОП хутчэйшае і прасцейшае для абодвух бакоў.

    У спалучэнні з іншымі інструментамі здзелкі СВОП дазваляюць прадпрыемству больш якасна кіраваць фінансамі і істотна пашырыць працэс бізнес-планавання.

    Для заключэння здзелкі СВОП неабходна звярнуцца ў банк, заключыць адпаведны дагавор і ўзгадніць параметры здзелкі.

    Афармленне заявак на правядзенне валютных аперацый і разлікі з банкам ажыццяўляюцца суб'ектам гаспадарання ў тэрміны, прадугледжаныя ўмовамі здзелкі.

    Наяўнасць у банка сучасных сродкаў тэлекамунікацый, вялікі вопыт працы на валютным рынку, а таксама высокі прафесіяналізм дылераў дазваляюць устанаўліваць бягучыя каціроўкі на ўзроўні, максімальна набліжаным да ўмоў міжнароднага рынку.

    За аперацыі, якія ажыццяўляюцца на пазабіржавым рынку, плата не спаганяецца, за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўствам.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць