Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
    8:00 - 22:00
    Дадатковыя нумары:

    Паважаныя кліенты!

    ААТ «Белаграпрамбанк» паведамляе пра прысваенне з 14.09.2026 па 19.01.2027 афіцыйнага статусу маркет-мейкера па кароткатэрміновых дзяржаўных аблігацыях 412 выпуску.
    Інфармацыя аб дзяржаўных аблігацыях 412 выпуску (ДКА 412):

    найменне эмітэнта Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
    нумар выпуску 412
    дата пачатку размяшчэння 17.07.2026
    колькасць каштоўных папер 50 000 (Пяцьдзесят тысяч) штук
    аб'ём выпуску каштоўных папер 50 000 000,00 (Пяцьдзесят мільёнаў беларускіх рублёў 00 капеек)
    намінальны кошт 1000,00 (Адна тысяча беларускіх рублёў 00 капеек)
    дата пагашэння 25 студзеня 2027 года
    стаўка працэнтнага даходу стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
    выплата працэнтнага даходу у дату пагашэння

    Для набыцця / продажу ДКА 412 у гандлёвай сістэме біржы кліенту неабходна:

    1. заключыць (пры яго адсутнасці) дагавор на аказанне брокерскіх паслуг ;
    2. адкрыць (пры яго адсутнасці) рахунак «дэпо» ў дэпазітарыі для ўліку аблігацый (захоўванне ДКА 412 на рахунку «дэпо», адкрытым у дэпазітарыі банка, ажыццяўляецца без спагнання платы);
    3. падаць брокеру даручэнне на здзяйсненне здзелак;
    4. у выпадку заключэння здзелак аплаціць узнагароду брокеру і пакрыць зборы біржы па выніках таргоў.

    Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях здзяйснення здзелак куплі-продажу каштоўных папер на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715-33-25, або даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by, або на сайце банка.
    Час працы: пн-чц: 8:30-17:00, пт: 8:30-15:45, перапынак на абед: 12:30-13:15.

    ААТ «Белаграпрамбанк», з'яўляючыся прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер, аказвае брокерскія (пасрэдніцкія) паслугі па куплі-продажы аблiгацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

    Інструменты, даступныя для таргоў у сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" (з 15-хвіліннай затрымкай)

    Рэспубліка Беларусь нясе безумоўныя абавязацельствы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь цалкам забяспечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.

    Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых плацяжоў пры выкананні рэспубліканскага бюджэту.

    (пункты 3,6 артыкула 57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 № 412-З «Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь»).

    Размяшчэнне, пагашэнне (датэрміновы выкуп) аблігацый, у тым ліку за кошт эмісіі новых аблігацый, і выплата даходу па іх ажыццяўляецца ў валюце, у якой выяўлены іх намінальны кошт.

    (пункт 6 Главы 1 Палажэння аб парадку эмісіі, абароту і пагашэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на ўнутраным фінансавым рынку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2017 № 722).

    Для набыцця аблігацый неабходна:

    • адкрыць у ААТ "Белаграпрамбанк" або ў любым іншым банку Рэспублікі Беларусь бягучы (разліковы) рахунак у валюце ажыццяўляемай здзелкі;
    • адкрыць у дэпазітарыі банка (або іншым упаўнаважаным дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак "дэпо" (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
    • заключыць з банкам адпаведны дагавор для набыцця аблігацый (дагавор на брокерскае абслугоўванне або дагавор куплі-продажу).

    У адпаведнасці з п. 5 Інструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 №76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", адкрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.

    Больш падрабязную інфармацыю адносна дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Вы можаце знайсці на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь: minfin.gov.by, а таксама атрымаць па тэлефоне  8(017) 229 64 18 , +37544 715 33 25 .

    

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць