Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Умовы і парадак абслугоўвання

    Для заключэння здзелак куплі-продажу каштоўных папер на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" кліенту неабходна:
    - заключыць з банкам Дагавор на брокерскае абслугоўванне на ўмовах, вызначаных Рэгламентам аказання ААТ "Белаграпрамбанк" брокерскіх паслуг на рынку каштоўных папер;
    - адкрыць рахунак «дэпо» (пры яго адсутнасці) у дэпазітарыі ААТ «Белаграпрамбанк» альбо іншым упаўнаважаным дэпазітарыі;
    - запоўніць анкету кліента;
    - даць даручэнне на куплю/продаж каштоўных папер.

    Умовы і парадак аказання кансультацыйных паслуг па пытаннях:

    • парадку размяшчэння, абарачэння і пагашэння каштоўных папер на арганізаваным і неарганізаваным рынках;
    • парадку здзяйснення здзелак з каштоўнымі паперамі;
    • фарміравання інвестыцыйнага партфеля;
    • фундаментальнага аналізу каштоўных папер.

    Для атрымання кансультацыі фізічнай асобе неабходна:

    Доступ у біржавую гандлёвую сістэму

    Банк дае сваім кліентам магчымасць атрымання доступу ў біржавую гандлёвую сістэму ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай SMA-доступу. Наяўнасць SMA-доступу да гандлёвай сістэмы дазваляе кліенту атрымліваць інфармацыю аб ходзе таргоў у рэжыме рэальнага часу і рэагаваць на падзеі на рынку шляхам выстаўлення заявак на куплю-продаж каштоўных папер, заключэння здзелак, а таксама дазваляе ажыццяўляць аўтаматызаваную выгрузку гандлёвай інфармацыі.

    Памер узнагароды за аказанне брокерскіх паслуг указаны ў п. п. 7.1. Главы II Зборніка плат.

    Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях здзяйснення здзелак куплі-продажу каштоўных папер на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715 33 25  альбо даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by. Час працы: пн-чц: 8: 30 - 17:00, пт: 8:30 - 15:45, перапынак на абед: 12:30 - 13:15.

    Карысныя спасылкі для інвестараў:

    Адзіны партал фінансавага рынку (справаздачнасць эмітэнтаў)
     
    Сайт ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа"
     
    Індыкатыўныя заяўкі ў БЕКАС
     
    Даведнік эмітэнтаў
     
    Даведнік дэпазітарыяў
     
    Сайт Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
     
    Калькулятар аблігацый Міністэрства фінансаў

    У адпаведнасці з п. 5 Iнструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць