Аперацыі, якія ажыццяўляюцца на біржавым валютным рынку
ААТ "Белаграпрамбанк" на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая біржа" ад імя банка па даручэнні і за кошт кліентаў ажыццяўляе наступныя валютна-абменныя аперацыі:
- набыццё замежнай валюты за беларускія рублі;
- продаж замежнай валюты за беларускія рублі.
Пры правядзенні аперацый на біржавым валютным рынку ААТ «Белаграпрамбанк» мае права спаганяць плату (узнагароджанне). Плата (узнагароджанне) спаганяецца ў беларускіх рублях у адпаведнасці са Зборнікам платы за аперацыі, ажыццёўленыя ААТ «Белаграпрамбанк».
Пры правядзенні аперацый са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў плата не спаганяецца.
Выкананне заявак кліентаў на набыццё, продаж замежнай валюты на біржавых таргах ажыццяўляецца па рынкавых курсах, якія складваюцца ў ходзе гандлёвых сесій у момант ажыццяўлення трэйдарам ААТ «Белаграпрамбанк» здзелкі, з улікам вызначаных кліентам курсавых абмежаванняў.