Каштоўныя паперы юрыдычных асоб
Для набыцця аблігацый юрыдычных асоб неабходна:
- адкрыць у банку бягучы (разліковы) рахунак у беларускіх рублях;
- адкрыць у дэпазітарыі банка (ці іншым дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак «дэпо» (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
- заключыць з банкам дагавор на брокерскае абслугоўванне і падаць даручэнне на набыццё каштоўных папер.
Для набыцця акцый неабходна:
- адкрыць у дэпазітарыі банка (ці іншым дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак "дэпо" (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
- заключыць з банкам дамову на брокерскае абслугоўванне і падаць даручэнне на куплю каштоўных папер.
ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе продаж акцый ААТ "Белмедшкло", ААТ "Гама смаку", ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" (далей - ААТ "Светлагорскі ЦКК"), ААТ "Палессе", ААТ "Рассвет ім. К.П. Арлоўскага», ААТ «Тураўшчына», ААТ «Азерыцкі-Агра». Кароткая інфармацыя аб рэалізуемых акцыях знаходзіцца тут. Продаж названых акцый ажыццяўляецца штодня ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" па наступных цэнах:
Эмітэнт акцый | Кошт продажу адной акцыі бел.руб. |
Коль-ць акцый (шт.) па стане на 01.10.2024 |
---|---|---|
ААТ "Палессе" | 25,00 | 227 981 |
ААТ "Светлагорскі ЦКК" | 0,26 | 793 641 768 |
ААТ "Рассвет ім. К.П. Арлоўскага» | 100,00 | 172 302 |
ААТ "Гама смаку" | 5,50 | 458 642 |
ААТ "Белмедшкло" | 1,00 | 2 182 609 |
ААТ «Тураўшчына» | 1,14 | 11 039 880 |
ААТ «Азерыцкі-Агра» | 847,66 | 14 349 |
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях ажыццяўлення здзелак куплі-продажу каштоўных папер юрыдычных асоб на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715-33-25 або даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by. Час працы: пн-чц: 8:30-17:00, пт: 8:30-15:45, перапынак на абед: 12:30-13:15.
У адпаведнасці з п. 5 Iнструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.