Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Дэпазітны сертыфікат - каштоўная папера, якая сведчыць суму ўкладу (дэпазіту), унесенага ў банк, і правы ўкладчыка (юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка - трымальнікаў сертыфіката) на атрыманне па сканчэнні вызначанага тэрміну сумы ўкладу (дэпазіту) і працэнтаў па ім.

    Дэпазітны сертыфікат з'яўляецца альтэрнатывай банкаўскаму ўкладу (дэпазіту).

    Пры набыцці дэпазітнага сертыфіката не патрабуецца адкрыццё дэпазітнага рахунка.

    ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе выдачу імянных дэпазітных сертыфікатаў.

    Перавагі дэпазітнага сертыфіката:

    • бяспека - дэпазітны сертыфікат выпісваецца на спецыяльным бланку, які мае спецыяльныя спосабы абароны;
    • у выпадку страты ўладальнікам дэпазітнага сертыфіката атрымаць даход па ім або пагасіць яго не зможа іншая асоба;
    • фіксаваная працэнтная стаўка, якая не змяняецца на працягу тэрміну размяшчэння сродкаў;
    • магчымасць самастойна вызначаць перыядычнасць атрымання працэнтаў па дэпазітным сертыфікаце пры яго афармленні;
    • магчымасць аплаты да сканчэння тэрміну абароту дэпазітнага сертыфіката;
    • магчымасць выкарыстання дэпазітнага сертыфіката ў якасці прадмета закладу для забеспячэння абавязацельстваў перад банкам або іншымі крэдыторамі;
    • магчымасць перадачы правоў па дэпазітным сертыфікаце іншай асобе;
    • магчымасць выкарыстання дэпазітнага сертыфіката ў якасці адступнога для пагашэння запазычанасці перад Банкам або іншымі крэдыторамі;
    • магчымасць атрымання грашовых сродкаў і працэнтаў па дэпазітным сертыфікаце ў любым цэнтры банкаўскіх паслуг і ў Цэнтры найбуйнейшага бізнесу банка, незалежна ад таго, дзе быў выдадзены дэпазітны сертыфікат.

     

    Атрымаць інфармацыю па дэпазітных сертыфікатах вы можаце па тэлефоне 136.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць