Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе выгадныя ўмовы на набыццё нерухомасці ў лізінг. Прадметам лізінгу для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама для буйных арганізацый могуць стаць як кватэры, так і вытворчыя, складскія, нарыхтоўчыя памяшканні.

    Набыццё нерухомасці ў лізінг для бізнесу ажыццяўляецца праз даччыно прадпрыемства банка ААТ "Агралізінг".

    Набыццё нерухомасці ў лізінг дазваляе ўнікнуць вялікіх адначасовых затрат і належна размеркаваць свае выдаткі на працягу акрэсленага перыяду.

    Перавагі набыцця нерухомасці ў лізінг:

    • Індывідуальны падыход да складання ўмоў здзелкі;
    • Гнуткія прынцыпы фарміравання графіка лізінгавых плацяжоў;
    • Магчымасць выплаціць рэшту сумы датэрмінова без штрафаў і камісій (пры гэтым нерухомасць датэрмінова пераходзіць ва ўласнасць лізінгаатрымальніка);
    • Выгадныя працэнтныя стаўкі;
    • Хуткі разгляд заяўкі;
    • Магчымасць набыцця нерухомасці ў лізінг без унясення дадатковага закладу (забеспячэннем здзелкі з'яўляецца набыты аб'ект нерухомасці).

    Пры афармленні лізінгу на будынкі (збудаванні) прадстаўляюцца копіі наступных дакументаў:

    • ведамасці інвентарызацыі і ацэнкі будынка (збудавання);
    • рэгістрацыйнае пасведчанне, выдадзенае РУП "Агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
    • першасных дакументаў, якія сведчаць права ўласнасці і на падставе якіх афармляецца рэгістрацыйнае пасведчанне (дагавор адчужэння, акт прыёмкі-перадачы, акт уводу ў эксплуатацыю і інш.);
    • тэхнічнага пашпарта будынка (збудавання);
    • дзяржаўнага акта (пасведчання) на права карыстацца зямлёй;
    • працоўнай і выканаўчай дакументацыі па будынку (збудаванні), уключаючы зводны план сетак;
    • даведкі ад эксплуатацыйных арганізацый аб адсутнасці прэтэнзій да ўласніка будынкаў (збудаванняў);
    • дакументаў, якія пацвярджаюць запланаваныя прыбыткі, калі аб'ект лізінгу мае вытворчае прызначэнне або магчыма калькуляцыя акупляльнасці праекта;
    • дакументаў па забеспячэнні выканання абавязацельстваў па дагаворы лізінгу;
    • даверанасці ад упаўнаважанай асобы на права падпісання дагавора куплі-продажу маёмасці, дагавораў з банкам (калі дагаворы падпісвае не ўпаўнаважаная ўстаноўчым дакументам асоба);
    • дакументаў (ліцэнзій на ліцэнзуемыя віды дзейнасці), якія сведчаць юрыдычную правамоцнасць кліента ажыццяўляць адпаведныя віды дзейнасці на дату звароту.

    Асноўныя ўмовы лізінгу нерухомасці для юрыдычных асоб:

    Для юрыдычных асоб ёсць магчымасць набыць у лізінг другасную нерухомасць.

    Першапачатковы ўзнос для юрыдычных асоб складзе ад 20% да 40%, а выкупны кошт- 1%-25%.

    Набыць нерухомасць на ўмовах лізінгу можна на тэрмін ад 1 года да 5 гадоў. Пры гэтым аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях з і без прывязкі разліку да замежнай валюты (долары ЗША, еўра).

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць