Дыскантаванне
Дыскантаванне – форма арганізацыі фінансавання з выкарыстаннем акрэдытыва, які прадугледжвае плацеж з адтэрміноўкай, пры якой магчыма ажыццяўленне плацяжу бенефіцыяру да надыходу тэрміну, названага ў тэксце акрэдытыва за кошт сродкаў замежнага банка (схема).
Асноўныя ўмовы, неабходныя пры рэалізацыі дадзенага спосабу фінансавання:
- акрэдытыўная форма разлікаў (пацверджаны акрэдытыў);
- фінансаванне даецца на тэрмін да 360 дзён;
- знешнегандлёвы кантракт павінен быць прыведзены ў адпаведнасць схеме фінансавання (ва ўмовах разлікаў трэба прапісаць форму разлікаў «акрэдытыў, які выконваецца адтэрмінаваным плацяжом» а таксама пазначыць плацельшчыка камісіі за адтэрмінаваны плацеж і дыскантаванне).