Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
    8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Давернае кіраванне ад Белаграпрамбанка


    Мы робім грошы, вы атрымліваеце асалоду ад выніку.

    • Доступ да расійскага фондавага рынку
    • Мінімальны парог уваходу 100 000 RUB
    • Нізкія тарыфы
    • Датэрміновы вывад грашовых сродкаў
    • Тэрмін інвесціравання не абмежаваны

    Інвестуйце на сваё меркаванне

    Давернае кіраванне па загадзе - вы самастойна прымаеце рашэнні і кіруеце інвестыцыйным партфелем.

    Парог уваходу: 100 000 RUB

    Давернае кіраванне па ўзгадненні - банк фармуе прапановы і ажыццяўляе аперацыі з грашовымі сродкамі па ўзгадненні з вамі.

    Парог уваходу: 5 000 000 RUB

    Поўнае давернае кіраванне -банк самастойна кіруе інвестыцыямі пад вашым кантролем.

    Парог уваходу: 500 000 RUB

    Стратэгіі давернага кіравання

     
    Кансерватыўная
     

    выбіраем бяспечныя шляхі, якія прадугледжваюць стабільны, але не самы высокі прыбытак.

     
    Умераная
     

    вызначаем баланс паміж прыбытковасцю і рызыкай. Вы атрымліваеце стабільны даход з умераным узроўнем рызыкі.

     
    Агрэсіўная
     

    шукаем максімальны прыбытак, але гатовыя да высокіх рызык.

     
    Індывідуальная
     

    распрацоўваем персанальную стратэгію, улічваючы вашыя фінансавыя мэты і гатоўнасць да рызыкі.

    Пытанні, якія часта задаюць
    1. Які тэрмін дзеяння дагавора?

    Тэрмін дзеяння - 1 год.

    Прадугледжана аўтаматычная пралангацыя пры адсутнасці намераў бакоў скасаваць дагавор.

     

    2. Ці пераходзіць права ўласнасці банку на перададзеныя ў давернае кіраванне грошы?

    Не. Актывы належаць даверніку на праве ўласнасці.

    3. Як перадаць грашовыя сродкі ў давернае кіраванне?
    • Падпісаць заяву аб далучэнні да Агульных умоваў генеральнага дагавора давернага кіравання.
    • Адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак і залічыць на яго грашовыя сродкі, якія прадугледжваюцца да перадачы ў давернае кіраванне.
    • Ажыццявіць перавод грашовых сродкаў з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку на рахунак давернага кіраўніка, указаны ў дагаворы.
    4. Якія фінансавыя інструменты могуць набывацца ў давернае кіраванне?

    Акцыі, дэпазітарныя распіскі, аблігацыі, еўрааблігацыі, інвестыцыйныя паі паявых інвестыцыйных фондаў, ETF, вытворныя каштоўныя паперы і інш., якія звяртаюцца на замежных рынках. Грашовыя сродкі, перададзеныя ў давернае кіраванне, таксама могуць быць размешчаны ва ўклад (дэпазіт) на ўнутраным рынку РБ.

    5. На якіх гандлёвых пляцоўках (біржах) можна набываць каштоўныя паперы?

    NYSE, NASDAQ, AMEX, XETRA, Euronext, LSE, ПАТ «Маскоўская біржа», ПАТ «СПБ Біржа» і інш. 

    З 24.02.2022 – часова толькі ПАТ «Маскоўская біржа» і ПАТ «СПБ Біржа».

     

    6. Праз які час пасля заключэння дагавора могуць здзяйсняцца здзелкі?

    На працягу 1-2 дзён пасля заключэння дагавора.

    7. Як давяральніку падаць Распараджэнне на ажыццяўленне здзелкі ў рамках ДК па загадзе?

    Распараджэнне можа быць пададзена:

    • шляхам накіравання скан-копіі ці фотакопіі па электроннай пошце;
    • шляхам прадастаўлення давернаму кіраўніку арыгінала падпісанага Распараджэння

    аспараджэння (па адрасе: г. Мінск, вул. Альшэўскага, 24, каб. 604, або ў любым Цэнтры банкаўскіх паслуг банка).

    8. Ці можна ў распараджэнні на здзелку па загадзе пазначыць некалькі фінансавых інструментаў?

    Так, можна. Абмежаванняў па колькасці пазіцый у распараджэнні няма.

    9. Як хутка выконваецца распараджэнне даверніка?

    Ад 5 да 20 хвілін з моманту яго атрымання даверным кіраўніком (пры наяўнасці грашовых сродкаў на рахунку ў замежнага (расійскага) брокера і пры наяўнасці сустрэчнай заяўкі на біржы).

    10. Як разлічваецца камісія за выкананне здзелкі па загадзе?

    Камісія спаганяецца за выкананне (частковае выкананне) здзелкі з каштоўнымі паперамі і іншымі фінансавымі інструментамі па ініцыятыве даверніка:

    • у рамках аднаго распараджэння;
    • па адным ISIN каштоўнай паперы або коду іншай фінансавага інструмента;
    • за кожны гандлёвы дзень, у якім выконваецца (часткова выконваецца) здзелка;
    • па аднаму віду здзелкі (купля / продаж / іншая).

    У выпадку, калі заяўка была выканана некалькімі ўдзельнікамі рынку, то заключаныя здзелкі разглядаюцца як адзіная здзелка.

    11. Якім чынам, з якой перыядычнасцю і ў які тэрмін аплачваецца камісія па ДК і пакрываюцца выдаткі давернага кіраўніка?

    Узнагароджанне давернага кіраўніка i падлягаючыя кампенсацыi расходы, панесеныя даверным кіраўніком, утрымлiваюцца з даходаў давернiка, а ў выпадку адсутнасцi даходаў - указваюцца ў штоквартальнай справаздачы i падлягаюць аплаце давернiком самастойна не пазней апошняга рабочага дня месяца, наступнага за справаздачным кварталам шляхам пералічэння грашовых сродкаў на рахунак, пазначаны ў справаздачы.

    12. Ці можна датэрмінова скасаваць дагавор давернага кіравання?

    У любы момант магчыма датэрміновае скасаванне дагавора шляхам апавяшчэння не пазней, чым за 10 працоўных дзён да меркаванай даты скасавання дагавора.

    13. Як вывесці грашовыя сродкі з давернага кіравання?

    Неабходна прадаставіць давернаму кіраўніку заяву на вывад актываў.

    Частковы вывад сродкаў:

    • магчымы пры ўмове, што кошт актываў пасля вываду будзе не менш за парогавай сумы ўваходу ў давернае кіраванне;
    • у выпадку вываду больш як 30 працэнтаў ад кошту актываў спаганяецца камісія ў памеры 1 працэнт ад сумы вываду;
    • вывад ажыццяўляецца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак даверніка на працягу 10 працоўных дзён, якія ідуць за днём атрымання даверным кіраўніком Заявы даверніка.

    Поўны вывад сродкаў (лічыцца скасаваннем дагавора):

    • камісія не спаганяецца;
    • пры вывадзе актываў утрымліваюцца ўсе камісіі за давернае кіраванне за папярэдні перыяд, калі яны не былі аплачаны раней;
    • вывад ажыццяўляецца на працягу 3 рабочых дзён, якія ідуць за датай скасавання дагавора (дата скасавання дагавора - 10-ы працоўны дзень, які ідзе за днём атрымання даверным кіраўніком заявы даверніка).
    14. З якімі рызыкамі звязана давернае кіраванне, і хто нясе такія рызыкі?

    Інфармацыя аб рызыках, звязаных з перадачай грашовых сродкаў у давернае кіраванне, змяшчаецца ў Дэкларацыі аб рызыках (Дадатак 12 да Агульных умоваў Генеральнага дагавора давернага кіравання).

    15. Якое падаткаабкладанне даходаў ад ДК?

    Даходы, атрыманыя давернікам па ДК, падлягаюць падаткаабкладанню ў Рэспубліцы Беларусь.

    Варта адзначыць, што даходы па замежных каштоўных паперах абкладаюцца падаткам у замежнай дзяржаве і ўтрымліваюцца крыніцай выплаты.

     

    Больш падрабязную інфармацыю аб паслузе давернага кіравання можна атрымаць па тэлефонах: 

    8 (017) 229-63-23
    8 (017) 229-64-53
    8 (044) 734-69-05
    8 (044) 764-04-88

    Час абслугоўвання кліентаў: пн - чц: 9:00 - 16:30, пт: 9:00 - 15:15, абедзенны перапынак: 12:30 - 13:15.
    Месца знаходжання давернага ўпраўляючага: г. Мінск, вул. Альшэўскага, 24, каб. 604.

     

     

    Давернае кіраванне грашовымі сродкамі і давернае кіраванне каштоўнымі паперамі - розныя віды паслуг.

    Давернае кіраванне каштоўнымі паперамі - асобны ліцэнзуемы від паслуг, якія складаюць прафесійную і біржавую дзейнасць па каштоўных паперах.

    У адпаведнасці з п.5 Інструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 76 «Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер», раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг даверным кіраўніком каштоўнымі паперамі.
     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць