Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт на набыццё непрофільных актываў

    • Працэнтная стаўка BYN – от 5,4%
    • Валюта крэдыту BYN
    Валюта рахунку:
    • BYN, RUB
    Працэнтная стаўка:
    • BYN – ад 5.4% гадавых;
    • RUB – ад 9.4% гадавых

     

    Крэдыт даецца на наступныя мэты:

    • для разлікаў за маёмасць (будынкі, збудаванні, вытворчыя комплексы, тэхніку, аўтатранспартныя сродкі, абсталяванне, каштоўныя паперы, а таксама іншую маёмасць), якое знаходзіцца на балансе банка, у тым ліку атрыманае ў лік пагашэння праблемнай запазычанасці карпаратыўных і іншых кліентаў банка;
    • для разлікаў за маёмасць даўжнікоў банка (трэціх асоб), прадстаўленую банку ў заклад;
    • для разлікаў за маёмасць даўжнікоў банка па дагаворах куплі-продажу, па дагаворах камісіі, з адкрытых таргоў;
    • для разлікаў за маёмасць даўжнікоў банка, якое рэалізуецца судовымі выканаўцамі ў рамках выканаўчага вядзення, а таксама маёмасці, што рэалізуецца самім даўжніком банка пад кантролем судовых выканаўцаў;
    • для разлікаў за маёмасць даўжнікоў банка, які рэалізуецца антыкрызіснымі кіраўнікамі ў працэдурах санацыі і ліквідацыі згодна з дзеючым заканадаўствам, якое рэгламентуе пытанні аб неплацежаздольнасці або банкруцтве;
    • для разлікаў за маёмасць даўжнікоў банка, які рэалізуецца ліквідацыйнымі камісіямі (ліквідатарамі) у працэдурах ліквідацыі па рашэнню даўжніка банка згодна з дзеючым заканадаўствам, якое рэгламентуе пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання;
    • для разлікаў за маёмасць даўжнікоў банка, якая будзе праведзена імі ў будучыні.

    Максімальны тэрмін поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту:

    • на набыццё будынкаў, збудаванняў, вытворчых комплексаў вызначаецца зыходзячы з фактычных і (або) планавых вынікаў дзейнасці заяўніка, тэрміну акупнасці інвестыцыйнага праекта, тэрміну ўводу абсталявання, аб'екта нерухомасці ў эксплуатацыю, тэрміну службы доўгатэрміновых актываў, якія набываюцца, а таксама тэрмінаў, прадугледжаных заканадаўствам;
    • на набыццё тэхнікі, аўтатранспартных сродкаў, абсталявання - да 5 гадоў уключна;
    • на набыццё іншай маёмасці - да 3 гадоў уключна.

    Фінансаванне ажыццаўляецца:

    • Крэдыт можа быць прадастаўлены на ўсю суму набываемай маёмасці.
    • У рамках прадастаўляемага крэдыту з тэрмінам поўнага вяртання (пагашэння) звыш аднаго года ў адпаведнасці з графікам пагашэння крэдыту дапускаецца ўстанаўліваць тэрмін першага плацяжу па пагашэнні крэдыту не больш як праз 12 (дванаццаць) месяцаў (уключна) з дня прадастаўлення крэдыту (заканчэння перыяду прадастаўлення крэдытнай лініі).
    Для юрыдычных асоб, якія не вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам, і індывідуальных прадпрымальнікаў крэдытны рэйтынг не ніжэйшы за "С".

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць