Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Зборнік плат

    Глава V. АБСЛУГОЎВАННЕ КЛІЕНТАЎ НА ЎМОВАХ ПАКЕТАЎ БАНКАЎСКІХ ПАСЛУГ

     23. Пакет паслуг для таварыстваў (аб'яднанняў) ветэранаў і інвалідаў
    «ПАДТРЫМКА АД БЕЛАГРАПРАМБАНКА»

    № п/п

    Склад аперацый

    Памер платы для спагнання/
    Умовы прадастаўлення аперацый

    Тэрмін выплаты ўзнагароджання (платы)

     

    Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг за месяц

    0,10 бел. руб.

    У месяцы падключэння кліента да пакета паслуг — у дзень падключэння яго да пакета паслуг, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца
    У наступныя месяцы — да 10 чысла бягучага месяца, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

    1.

    Адкрыццё рахункаў, ажыццяўленне разлікаў, суправаджэнне разліковых аперацый

     

     

    1.1.

    Адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях

    Уключана ў пакет
      адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях
    (без абмежаванняў)

     

    1.2.

    Сведчанне сапраўднасці подпісаў асоб, якія маюць права подпісу дакументаў для правядзення разлікаў, і адбітка пячаткі суб'ектаў гаспадарання на картцы з іх узорамі

    Уключана ў пакет

     

    1.3.

    Банкаўскі перавод у беларускіх рублях
    (у тым ліку імгненны плацеж*)

     

     

    1.3.1.

    • на падставе плацежнай інструкцыі, перададзенай у электронным выглядзе (у тым ліку з выкарыстаннем АІС ВГА**):

    10 у месяц

     

    1.3.2.

    • аформленай на папяровым носьбіце

    10 у месяц

     

    1.4.

    Банкаўскі перавод у беларускіх рублях (у тым ліку імгненны плацеж*) на падставе плацежнай інструкцыі звыш колькасці, прадугледжанай у п. 1.3.:

     

     

    1.4.1.

    • перададзенай у электронным выглядзе (у тым ліку з выкарыстаннем
    АІС ВГА**)

    0,01 бел. руб. за 1 перавод

    У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

    1.4.2.

    • аформленай на папяровым носьбіце

    0,01 бел. руб. за 1 перавод

    1.5.

    Прыём наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) і іншыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»:

     

     

    1.5.1.

    • праз касу ААТ «Белаграпрамбанк»

    Уключана ў пакет

     

    1.5.2.

    • з дапамогай прылад самаабслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк», абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (плацежна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання, банкамат)

    Уключана ў пакет

     

    1.5.3.

    • праз аўтаматычную дэпазітную машыну

    Уключана ў пакет

     

    1.6.

    Выдача наяўных беларускіх рублёў з рахункаў юрыдычных асоб

    Уключана ў пакет

     

    2.

    Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне

     

     

    2.1.

    Абаненцкая плата за карыстанне падсістэмай «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

    Уключана ў пакет

     

    2.2.

    Рэгістрацыя, устаноўка і падключэнне да падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання:

     

     

    2.2.1.

    • з прадастаўленнем кліенту машыннага носьбіта для запісу і захоўвання асабістых ключоў ЭЛП і шыфравання

    Уключана ў пакет

     

    2.2.2.

     • з выкарыстаннем машыннага носьбіта для запісу і захоўвання асабістых ключоў ЭЛП і шыфравання, прадастаўленага кліентам

    Уключана ў пакет

     

    2.3.

    Устараненне непаладак у працы падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання спецыялістам
    ААТ «Белаграпрамбанк»

    Уключана ў пакет

     

    2.4.

    Дыстанцыйнае інфармаванне аб праведзеных аперацыях, прынятых рашэннях, новых падзеях у рамках дагавору банкаўскага рахунку (Viber/SMS/e-mail)

    Уключана ў пакет

     

     * ААТ «Белаграпрамбанк»:
                - ажыццяўляе імгненныя плацяжы, перададзеныя кліентам з выкарыстаннем толькі падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент»
                  сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;
                - не ажыццяўляе імгненныя плацяжы:
                   з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў кліента, да якіх выпушчана банкаўская плацежная картка;
                   з рахункаў арганізацыі, якая знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі (спынення дзейнасці), банкруцтва;
                   па пераводзе з продажам замежнай валюты (пералічэнне эквіваленту беларускіх рублёў);
                   у рамках пастаянна дзейнага плацежнага даручэння.

      ** АІС ВГА — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў. 

    ПРАВІЛЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАКЕТАЎ ПАСЛУГ «ПАДТРЫМКА АД БЕЛАГРАПРАМБАНКА»
    ДЛЯ ТАВАРЫСТВАЎ (АБ'ЯДНАННЯЎ) ВЕТЭРАНАЎ І ІНВАЛІДАЎ

            1. Пакет паслуг для таварыстваў (аб'яднанняў) ветэранаў і інвалідаў «ПАДТРЫМКА АД БЕЛАГРАПРАМБАНКА» (далей — пакет паслуг) — комплекс банкаўскіх паслуг, накіраваных на задавальненне патрэб таварыстваў (аб'яднанняў) ветэранаў і інвалідаў (далей — кліент), якія прадастаўляюцца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях на падставе заявы (адвольнай формы) на падключэнне да пакета паслуг, у тым ліку прадастаўленага з выкарыстаннем СДБА (сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) ці на падставе заявы на адкрыццё банкаўскага рахунка, у тым ліку заявы на комплекснае банкаўскае абслугоўванне (далей — заява).

            2. Пакет паслуг з'яўляецца неад'емнай часткай Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляе ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Зборнік платы) і вызначае асобны парадак спагнання платы (узнагароджанняў) пры аказанні паслуг кліентам.

            3. Абаненцкая плата — плата (узнагароджанне) за карыстанне кліентам пакетам паслуг.

              4. Па заяве кліента да аднаго пакета паслуг падключаюцца ўсе рахункі кліента ў беларускіх рублях, адкрытыя ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк» (Цэнтральны кліент-офіс, рэгіянальныя дырэкцыі, цэнтры банкаўскіх паслуг), за выключэннем рахункаў па акумуляванні бюджэтных сродкаў, а таксама дабрачынных рахункаў.
             За абслугоўванне па пакеце паслуг кліентам выплачваецца абаненцкая плата незалежна ад колькасці рахункаў кліента ў беларускіх рублях, якія абслугоўваюцца па дадзеным пакеце паслуг. Склад пакета паслуг не змяняецца пры падключэнні да пакета паслуг дадатковых рахункаў у беларускіх рублях (колькасць аперацый, якія ўваходзяць у склад пакета, не павялічваецца).
             ААТ «Белаграпрамбанк» не ажыццяўляе падключэння да пакета паслуг, калі ў кліента на момант падключэння да пакета паслуг маецца запазычанасць (пратэрмінаваная запазычанасць) перад ААТ «Белаграпрамбанк» у частцы выплаты платы (узнагароджання) па разлікова-касавым абслугоўванні ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк».

              5. ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугу па прыёме наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) і іншыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк», з дапамогай прылад самаабслугоўвання
    ААТ «Белаграпрамбанк», абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, банкаматы) праз аўтаматычныя дэпазітныя машыны на падставе прынятай ААТ «Белаграпрамбанк» ад кліента заяўкі (заявы) у адпаведнасці з лакальнымі прававымі актамі ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — ЛПА).       

            6. У пакет паслуг уключана выкарыстанне кліентам падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
            Прадастаўленне кліенту аперацый з выкарыстаннем падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ажыццяўляецца пры ўмове заключэння з кліентам адпаведнага дагавору ў перыяд дзеяння пакета паслуг.
            Кліенты з моманту падключэння да пакета паслуг маюць доступ да ФМ «Маркетплейс» у падсістэме «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.         
          
            6_1. У пакеты паслуг уключаныя наступныя паслугі, падключэнне да якіх ажыццяўляецца на падставе асобнага дагавору/заявы/заяўкі ў адпаведнасці з ЛПА:
            - рэгістрацыя, падключэнне (з выдачай ключа ЭЛП) і выкарыстанне падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» СДБА;
            - прыём наяўных беларускіх рублёў з выкарыстаннем прылад самаабслугоўвання, абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (банкамат, інфакіёск), з залічэннем на бягучыя (разліковыя) рахункі кліента, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»;
           - прыём наяўных беларускіх рублёў з залічэннем на бягучыя (разліковыя) рахункі кліента, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк», праз аўтаматычную дэпазітную машыну;
            - дыстанцыйнае інфармаванне аб праведзеных аперацыях, прынятых рашэннях, новых падзеях у рамках дагавору банкаўскага рахунку
    (Viber/SMS/e-mail).

            7. Абслугоўванне кліента па пакеце паслуг ажыццяўляецца ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк», з якім кліент заключыў дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.
            Кліент:
            - абслугоўваецца па адным пакеце паслуг унутры падраздзяленняў ААТ «Белаграпрамбанк». Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг спаганяецца ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк», з якім кліент заключыў дагавор аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, калі іншае не прадугледжана дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях;
            - ажыццяўляе ўнутры падраздзяленняў ААТ «Белаграпрамбанк» аперацыі па прыёме наяўных беларускіх рублёў (якая ўваходзіць у склад пакета паслуг) для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) і іншыя рахункі ў беларускіх рублях, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк».
            Пры абслугоўванні ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк» структурных падраздзяленняў кліента (якія маюць уласны УНП), кліент падключае рахункі ў беларускіх рублях структурнага падраздзялення да асобнага пакета паслуг.

            8. Датай падключэння да пакета паслуг з'яўляецца:
            - для зноў прынятых на абслугоўванне кліентаў — дата адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях;
            - для кліентаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў ААТ «Белаграпрамбанк», — першае чысло месяца, які ідзе за днём падачы кліентам заявы.

             9. Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг спаганяецца ў поўным аб'ёме за бягучы месяц, незалежна ад даты падключэння да пакета паслуг і фактычна выкарыстаных кліентам колькасці і складу аперацый, прадугледжаных пакетам паслуг.

            10. У пакет паслуг, звыш пазначанай колькасці банкаўскіх пераводаў у беларускіх рублях, уключаныя:
            - падаткі, зборы (пошліны), іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, арэндная плата за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (на асабовыя рахункі, адкрытыя на рахунках 36 групы, за выключэннем плацяжоў на асабовыя рахункі, адкрытыя на балансавым рахунку 3632, 3633, 3636);
            - плацяжы ўнутры адной юрыдычнай асобы (у тым ліку сярод яго структурных падраздзяленняў, якія маюць адзіны УНП), на рахункі, адкрытыя ў
    ААТ «Белаграпрамбанк»;
            - плацяжы на рахункі ААТ «Белаграпрамбанк» (акрамя рахункаў кліентаў), адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»;
            - пераводы заработнай платы і прыраўнаваных да яе плацяжоў і іншых грашовых пераводаў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»;
            - аперацыі па вяртанні сум укладаў (дэпазітаў), размешчаных у ААТ «Белаграпрамбанк», і працэнтаў па іх.

            11. Плата (узнагароджанне) за здзяйсненне аперацый звыш колькасці, уключанай у пакет паслуг, выплачваецца ў памерах і ў тэрміны, устаноўленыя дзейным Зборнікам платы, калі іншае не прадугледжана пакетам паслуг.

            12. Пры здзяйсненні аперацый, не ўключаных у пакеты паслуг, плата (узнагароджанне) выплачваецца ў адпаведнасці з дзейным Зборнікам платы.

           13. ААТ «Белаграпрамбанк» мае права ў аднабаковым парадку (калі іншае не прадугледжана пагадненнем паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і кліентам), пасля папярэдняга апавяшчэння кліента ў тэрмін, пазначаны ў дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, уносіць змяненні ў дзейны пакет паслуг (найменне пакета паслуг, умовы абслугоўвання, тэрміны дзеяння, памеры ўзнагароджанняў, змяняць пералік аперацый, уключаных у пакеты паслуг).

           14. ААТ «Белаграпрамбанк» мае права:
           14.1. адключаць кліентаў ад абслугоўвання па пакеце паслуг пры прадастаўленні кліентам па месцы абслугоўвання заявы на адмову ад абслугоўвання па пакеце паслуг у перыяд дзеяння пакета паслуг;
           14.2 прыпыніць абслугоўванне кліента па пакеце паслуг і ажыццявіць яго перавод на абслугоўванне згодна са Зборнікам платы, з адначасовым прыпыненнем абслугоўвання з выкарыстаннем СДБА.
           Прыпыненне можа ажыццяўляцца па завяршэнні месяца з моманту ўтварэння пратэрмінаванай запазычанасці па абаненцкай плаце.
          Абслугоўванне па пакеце паслуг (са спагнаннем абаненцкай платы за адпаведны пакет паслуг) узнаўляецца пры ўмове поўнай выплаты кліентам пратэрмінаванай запазычанасці па плаце (узнагароджанні) за разлікова-касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях і (ці) у замежнай валюце ў Банку (у тым ліку абаненцкай платы па пакеце паслуг):
    пры пагашэнні запазычанасці ў першы аперацыйны дзень бягучага месяца — з 1-га чысла бягучага месяца;
    пры пагашэнні запазычанасці ў перыяд з другога па апошні аперацыйны дзень бягучага месяца — з 1-га чысла наступнага месяца.
           Банк адключае кліента ў аднабаковым парадку пры закрыцці ўсіх банкаўскіх рахункаў кліента (па ініцыятыве кліента альбо Банка).

            15. Пры адключэнні кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг плата (узнагароджанне) за здзяйсненне банкаўскіх аперацый выплачваецца ў памерах, устаноўленым дзейным Зборнікам платы, калі іншае не прадугледжана Фінансавым камітэтам Банка. Парадак спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку.
            Пасля адключэння кліента ад пакета паслуг, пры выкананні ўмоў, пазначаных у Правілах, з першага чысла наступнага месяца кліент мае права падключыцца да пакета паслуг.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць