Зборнік плат
Глава V. АБСЛУГОЎВАННЕ КЛІЕНТАЎ НА ЎМОВАХ ПАКЕТАЎ БАНКАЎСКІХ ПАСЛУГ | |||
---|---|---|---|
25. Пакет паслуг для прафсаюзных арганізацый «ПРАФСАЮЗ» | |||
№ п/п | Склад аперацый | Памер платы для спагнання/ Умовы прадастаўлення аперацый |
Тэрмін выплаты ўзнагароджання (платы) |
Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг за месяц | 8,50 бел. руб. | У месяцы падключэння кліента да пакета паслуг — у дзень падключэння яго да пакета паслуг, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца У наступныя месяцы — да 10 чысла бягучага месяца, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца |
|
1. | Адкрыццё рахункаў, ажыццяўленне разлікаў, суправаджэнне разліковых аперацый | ||
1.1. | Адкрыццё бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у беларускіх рублях | Уключана ў пакет | |
1.2. | Сведчанне сапраўднасці подпісаў асоб, якія маюць права подпісу дакументаў для правядзення разлікаў, і адбітка пячаткі суб'ектаў гаспадарання на картцы з іх узорамі | Уключана ў пакет | |
1.3. | Банкаўскі перавод на падставе плацежнай інструкцыі, перададзенай у электронным выглядзе (у тым ліку з выкарыстаннем АІС ВГА**): | ||
1.3.1. |
|
5 у месяц | |
1.3.2. |
|
1,75 бел. руб (за 1 перавод) |
У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца |
1.4. | Прыём наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) і іншыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»: | ||
1.4.1. |
|
0,1% ад сумы | У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца |
1.4.2. |
|
Уключана ў пакет | |
1.4.3. |
|
0,1% ад сумы | У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца |
2. | Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне | ||
2.1. | Рэгістрацыя, устаноўка і падключэнне да падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: | ||
2.1.1. |
|
Уключана ў пакет | |
2.1.2. |
|
Уключана ў пакет | |
2.2. | Абаненцкая плата за карыстанне падсістэмай «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання | Уключана ў пакет | |
3. | Дадатковыя аперацыі | ||
3.1. | Дыстанцыйнае інфармаванне аб праведзеных аперацыях, прынятых рашэннях, новых падзеях у рамках дагавору банкаўскага рахунку (Viber/SMS/e-mail) | Уключана ў пакет | |
3.2. | Аперацыі з карпаратыўнымі банкаўскімі плацежнымі карткамі | ||
3.2.1. | Плата за выпуск карпаратыўных банкаўскіх плацежных картак (у тым ліку выпуск, перавыпуск), эмітаваных ААТ «Белаграпрамбанк» (за выключэннем тэрміновага афармлення) | У пакет уключаныя 2 карткі плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ (аднаразова) |
|
* ААТ «Белаграпрамбанк»: - ажыццяўляе імгненныя плацяжы, перададзеныя кліентам з выкарыстаннем толькі падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання; - не ажыццяўляе імгненныя плацяжы: з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў кліента, да якіх выпушчана банкаўская плацежная картка; з рахункаў арганізацыі, якая знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі (спынення дзейнасці), банкруцтва; па пераводзе з продажам замежнай валюты (пералічэнне эквіваленту беларускіх рублёў); у рамках пастаянна дзейнага плацежнага даручэння. |
|||
** АІС ВГА — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў. | |||
ПРАВІЛЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАКЕТА ПАСЛУГ «ПРАФСАЮЗ» | |||
1. Правілы прадастаўлення і выкарыстання пакета паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» для прафсаюзных арганізацый рэгулююць парадак прадастаўлення і выкарыстання прафсаюзнымі арганізацыямі (далей — кліенты) пакета паслуг «Прафсаюз» (далей — пакет паслуг). | |||
2. Пакет паслуг — комплекс банкаўскіх паслуг, накіраваных на задавальненне патрэб кліентаў, якія прадастаўляюцца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку на падставе заявы на падключэнне да пакета паслуг (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА (сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання), ці на падставе заявы на адкрыццё банкаўскага рахунку (у тым ліку заявы на комплекснае банкаўскае абслугоўванне) (далей — заява). | |||
3. Пакет паслуг з'яўляецца неад'емнай часткай Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляе ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Зборнік платы) і вызначае асобны парадак спагнання платы (узнагароджанняў) пры аказанні паслуг кліентам. | |||
4. Па заяве кліента да аднаго пакета паслуг падключаюцца ўсе рахункі кліента ў беларускіх рублях, адкрытыя ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк» (Цэнтральны кліент-офіс, рэгіянальныя дырэкцыі, цэнтры банкаўскіх паслуг), за выключэннем рахункаў па акумуляванні бюджэтных сродкаў, а таксама дабрачынных рахункаў. За абслугоўванне па пакеце паслуг кліентам выплачваецца абаненцкая плата незалежна ад колькасці рахункаў кліента ў беларускіх рублях, якія абслугоўваюцца па дадзеным пакеце паслуг. Склад пакета паслуг не змяняецца пры падключэнні да пакета паслуг дадатковых рахункаў у беларускіх рублях (колькасць аперацый, якія ўваходзяць у склад пакета, не павялічваецца). ААТ «Белаграпрамбанк» не ажыццяўляе падключэння да пакета паслуг, калі ў кліента на момант падключэння да пакета паслуг маецца запазычанасць (пратэрмінаваная запазычанасць) перад ААТ «Белаграпрамбанк» у частцы выплаты платы (узнагароджання) па разлікова-касавым абслугоўванні ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк». |
|||
5. Абавязковай умовай для падключэння да пакета паслуг з'яўляецца заключэнне кліентам дагавору аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. У пакет паслуг уключана выкарыстанне кліентам падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Кліенты з моманту падключэння да пакета паслуг маюць доступ да ФМ «Маркетплейс» у падсістэме «Інтэрнэт — Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. |
|||
5.1. ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугу кліенту па прыёме наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) іх на бягучыя (разліковыя) банкаўскія і іншыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк», з дапамогай прылад самаабслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк», абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, банкаматы) праз аўтаматычныя дэпазітныя машыны на падставе прынятай ААТ «Белаграпрамбанк» ад кліента заяўкі (заявы) у адпаведнасці з лакальным прававым актам ААТ «Белаграпрамбанк». ААТ «Белаграпрамбанк» не ажыццяўляе падключэнне да паслугі па прыёме наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў |
|||
5.2. У пакеты паслуг уключаныя дадатковыя аперацыі. Кліент мае права ажыццяўляць дадатковыя аперацыі па пакеце паслуг пры ўмове заключэння з ААТ «Белаграпрамбанк» адпаведных дагавораў (дадатковых пагадненняў) у перыяд дзеяння пакета паслуг. |
|||
6. Абслугоўванне кліента па пакеце паслуг ажыццяўляецца ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк», з якім кліент заключыў дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях. Кліент:
Пры абслугоўванні ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк» структурных падраздзяленняў кліента (якія маюць уласны УНП), кліент падключае рахункі ў беларускіх рублях структурнага падраздзялення да асобнага пакета паслуг (пры наяўнасці ў іх падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» СДБА). |
|||
7. Датай падключэння да пакета паслуг з'яўляецца:
|
|||
8. Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг у бягучым месяцы спаганяецца незалежна ад наяўнасці аперацый залічэння і (ці) спісання грашовых сродкаў у бягучым месяцы. У выпадку невыканання кліентам абавязацельстваў па аплаце абаненцкай платы па пакеце паслуг па сканчэнні месяца з моманту яе ўтварэння ААТ «Белаграпрамбанк» мае права прыпыніць абслугоўванне кліента па пакеце паслуг і ажыццявіць яго перавод на абслугоўванне згодна са Зборнікам платы (акрамя аперацый, пазначаных у п.п. 1.4.2, 3.2) з адначасовым прыпыненнем абслугоўвання з выкарыстаннем СДБА. Абслугоўванне па пакеце паслуг (са спагнаннем абаненцкай платы за адпаведны пакет паслуг) узнаўляецца пры ўмове поўнай выплаты кліентам пратэрмінаванай запазычанасці па плаце (узнагароджанні) за разлікова-касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях і (ці) у замежнай валюце ў Банку (у тым ліку абаненцкай платы па пакеце паслуг):
|
|||
9. Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг спаганяецца ў поўным аб'ёме за бягучы месяц, незалежна ад даты падключэння да пакета паслуг і фактычна выкарыстаных кліентам колькасці і складу аперацый, прадугледжаных пакетам паслуг. Колькасць банкаўскіх аперацый, якія ўваходзяць у склад пакета паслуг, ажыццяўляецца на працягу бягучага месяца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пакетам паслуг. |
|||
10. У пакет паслуг, звыш пазначанай колькасці банкаўскіх пераводаў у беларускіх рублях, уключаныя:
|
|||
11. Плата (узнагароджанне) за здзяйсненне аперацый звыш колькасці, уключанай у пакет паслуг, выплачваецца ў памерах і ў тэрміны, устаноўленыя дзейным Зборнікам платы, калі іншае не прадугледжана пакетам паслуг. | |||
12. Пры здзяйсненні аперацый, не ўключаных у пакеты паслуг, плата (узнагароджанне) выплачваецца ў адпаведнасці з дзейным Зборнікам платы. | |||
13. ААТ «Белаграпрамбанк» мае права ў аднабаковым парадку (калі іншае не прадугледжана пагадненнем паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і кліентам), пасля папярэдняга апавяшчэння кліента ў тэрмін, пазначаны ў дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, уносіць змяненні ў дзейныя пакеты паслуг (найменне пакета паслуг, умовы абслугоўвання, тэрміны дзеяння, памеры ўзнагароджанняў, змяняць пералік аперацый, уключаных у пакеты паслуг). | |||
14. На падставе заявы (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА, кліент мае права перайсці на абслугоўванне па іншым пакеце паслуг для карпаратыўных кліентаў. Плата (узнагароджанне) за падключэнне да іншага пакета паслуг не спаганяецца. Перавод кліента на абслугоўванне з аднаго пакета паслуг на іншы ажыццяўляецца з першага чысла месяца, наступнага за датай падачы кліентам заявы ў Банк (у тым ліку з выкарыстаннем СДБА). |
|||
15. Кліент мае права часова прыпыніць абслугоўванне па пакеце паслуг у сувязі з прыпыненнем аперацый у СДБА, пісьмова апавясціўшы Банк аб гэтым шляхам прадастаўлення заявы (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА, з пазначэннем перыяду часовага прыпынення, які складае поўны каляндарны месяц (месяцы) і не мусіць перавышаць тэрмін, на які прыпыняюцца аперацыі ў СДБА. Прыпыненне абслугоўвання па пакеце паслуг ажыццяўляецца не раней за першае чысло месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення заявы. Узнаўленне абслугоўвання па пакеце паслуг ажыццяўляецца — з першага чысла месяца, наступнага за месяцам (месяцамі), у якім (якіх) абслугоўванне па пакеце паслуг было прыпынена. У перыяд прыпынення абслугоўвання па пакеце паслуг плата (узнагароджанне) за здзяйсненне банкаўскіх аперацый выплачваецца ў памерах, устаноўленых дзейным Зборнікам платы. Парадак спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях. |
|||
16. ААТ «Белаграпрамбанк» адключае кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг пры надыходзе наступных абставін:
ААТ «Белаграпрамбанк» адключае кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг пры прадастаўленні кліентам па месцы абслугоўвання заявы (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА, на адмову ад абслугоўвання па пакеце паслуг у перыяд дзеяння пакета паслуг. Банк адключае кліента ў аднабаковым парадку пры закрыцці ўсіх банкаўскіх рахункаў кліента (па ініцыятыве кліента альбо Банка). |
|||
17. Пры адключэнні кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг у адпаведнасці з пунктам 16 плата (узнагароджанне) за здзяйсненне банкаўскіх аперацый выплачваецца ў памерах, устаноўленых дзейным Зборнікам платы. Парадак спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку. |