Зборнік плат
| Глава V. АБСЛУГОЎВАННЕ КЛІЕНТАЎ НА ЎМОВАХ ПАКЕТАЎ БАНКАЎСКІХ ПАСЛУГ | |||
|---|---|---|---|
| 24. Пакет паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «АГРАЭКАТУРЫЗМ» | |||
| № п/п | Склад аперацый | Памер платы для спагнання/ Умовы прадастаўлення аперацый |
Тэрмін выплаты ўзнагароджання (платы) |
| 1. | Абслугоўванне бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана банкаўская плацежная картка | ||
| 1.1. | Перавод грашовых сродкаў з рахунку, да якога выпушчана картка, на рахунак, адкрыты ў ААТ «Белаграпрамбанк» | 0,8% ад сумы | У момант здзяйснення аперацыі |
| 1.2. | Перавод грашовых сродкаў з рахунку, да якога выпушчана картка, на рахункі, адкрытыя ў іншых банках | 1,5% ад сумы | У момант здзяйснення аперацыі |
| 1.3. | Безнаяўнае залічэнне грашовых сродкаў за паслугі аграэкатурызму на рахунак, да якога выпушчана картка, на ўмовах пакета «АГРАЭКАТУРЫЗМ», пры адсутнасці дагавору паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і адпраўніком грашовых сродкаў | 1,5% ад сумы | У момант здзяйснення аперацыі |
| 2. | Аперацыі па эквайрынгу | ||
| 2.1. | Эквайрынг з выкарыстаннем тэрмінала | 1,0% ад сумы аперацый, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак ААТ «Белаграпрамбанк»; па пагадненні бакоў ад сумы аперацый, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак банкаў-рэзідэнтаў, банкаў-нерэзідэнтаў |
У момант пералічэння суб'екту аграэкатурызму сродкаў па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак |
| 2.2. | Інэрнэт-эквайрынг | 3,0% ад сумы аперацый, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак | У момант пералічэння арганізацыі гандлю і сэрвісу сродкаў па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак |
| Заўвагі да раздзела 24: | |||
| Да кліентаў, якія абслугоўваюцца на ўмовах пакета «АГРАЭКАТУРЫЗМ», не прымяняецца плата за: |
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
|
|||
| ПРАВІЛЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАКЕТА ПАСЛУГ ДЛЯ СУБ'ЕКТАЎ АГРАЭКАТУРЫЗМУ «АГРАЭКАТУРЫЗМ» | |||
|
1. Пакет паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «АГРАЭКАТУРЫЗМ» (далей — Пакет АЭТ) — комплекс банкаўскіх паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Банк), які прадастаўляецца суб'ектам аграэкатурызму (далей — кліентам) у адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, да якога выпускаецца банкаўская плацежная картка Visa Classic EMV з мэтавым дызайнам у беларускіх рублях (далей рахунак АЭТ). Адкрыццё рахунку АЭТ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі здзяйснення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі ў ААТ «Белаграпрамбанк», зацверджанымі рашэннем Праўлення Банка 20.06.2013, пратакол № 41, і Умовамі абслугоўвання банкаўскіх плацежных картак і рахункаў, да якіх выпускаюцца банкаўскія плацежныя карткі, зацверджанымі рашэннем Фінансавага камітэта Банка 11.04.2013, пратакол № 30. Суб'ектамі аграэкатурызму з'яўляюцца фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую дапаможную гаспадарку, ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку і на ўмовах, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 № 372 «Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь». |
|||
| 2. Пакет АЭТ з'яўляецца неад'емнай часткай Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляе ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Зборнік платы) і вызначае парадак спагнання Банкам платы (узнагароджанняў) пры аказанні паслуг, уключаных у Пакет АЭТ кліентам. | |||
|
3. Абавязковай умовай для падключэння да Пакета АЭТ з'яўляецца адкрыццё рахунку АЭТ і прадастаўленне ў Банк:
Адключэнне кліента ад Пакета АЭТ ажыццяўляецца на падставе яго заявы адвольнай формы:
З моманту адключэння кліента ад Пакета АЭТ кліент ажыццяўляе выплату платы (узнагароджання) у адпаведнасці з памерамі платы (узнагароджанняў), устаноўленых у главе IV Зборніка платы. |
|||
| 4. Усе заявы кліента, якія датычаць абслугоўвання па пакеце АЭТ, захоўваюцца ў дасье кліента разам з дагаворам рахунку АЭТ. | |||
| 5. Прадастаўленне кліенту аперацый па эквайрынгу ажыццяўляецца пры ўмове заключэння з кліентам адпаведнага дагавору ў перыяд дзеяння Пакета АЭТ. | |||
|
6. Датай падключэння да Пакета АЭТ з'яўляецца дата прадастаўлення ў Банк Заявы. Кліенты, якім рахункі АЭТ адкрытыя ў Банку да зацвярджэння дадзеных Правіл, маюць права на падключэнне да пакета АЭТ на падставе Заявы. |
|||
| 7. Аперацыі, не пазначаныя ў Пакеце АЭТ, аплачваюцца кліентамі ў памеры, устаноўленым Зборнікам платы. | |||
| 8. Банк мае права ў аднабаковым парадку ўносіць змяненні ў дадзеныя Правілы (найменне пакета паслуг, умовы абслугоўвання, тэрміны дзеяння, памеры ўзнагароджанняў, змяняць пералік аперацый, уключаных у Пакет АЭТ) з папярэднім апавяшчэннем кліента не менш чым за 7 (сем) працоўных дзён да даты ўступлення адпаведных змяненняў у сілу. Папярэдняе апавяшчэнне кліента ажыццяўляецца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка і (ці) інфармацыйных стэндах Банка | |||
| Дадатак да Правіл прадастаўлення ААТ «Белаграпрамбанк» пакета паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «Аграэкатурызм» (прыкладная форма) |
|||
| ЗАЯВА ____________ (дата) Я, (прозвішча, імя і імя па бацьку кліента) прашу прадаставіць мне магчымасць карыстацца пакетам паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «АГРАЭКАТУРЫЗМ». Дзейнасць у сферы аграэкатурызму ажыццяўляю ў адпаведнасці з . Дадзеным пацвярджаю, што з Правіламі прадастаўлення ААТ «Белаграпрамбанк» пакета паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «АГРАЭКАТУРЫЗМ» (далей — Правілы) азнаёмлены і згодны. З парадкам змянення Правіл згодны. Кліент __________________________ прозвішча, імя і імя па бацьку __________________________ (подпіс) Работнік, якія прыняў заяву: __________________________ прозвішча, імя і імя па бацьку __________________________ (подпіс) ____________ (дата) |
|||



