Крэдыт у бягучую дзейнасць
Крэдытаванне на мэты, звязаныя са стварэннем і рухам бягучых актываў (у бягучую дзейнасць) ажыццяўляецца ў выглядзе прадастаўлення разавага крэдыту або шляхам адкрыцця крэдытных ліній (у тым ліку аднаўляльных) на аплату тавараў або выкананых работ (аказаных паслуг), а таксама выплату заработнай платы.
Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з патрэбнасці карпаратыўнага кліента ў пазыковых сродках, з улікам вынікаў яго фінансава-гаспадарчай дзейнасці, магчымых аб'ёмаў пагашэння, а таксама наяўнасці ў дастатковым памеры ліквіднага забеспячэння.
Для разгляду пытання аб атрыманні крэдыту ў бягучую дзейнасць карпаратыўны кліент прадстаўляе ў банк стандартны пакет дакументаў на ажыццяўленне актыўнай аперацыі.
Дадаткова карпаратыўны кліент прадстаўляе ў Банк наступныя дакументы:
№ п/п | Найменне дакумента | Форма | Заўвага |
---|---|---|---|
1 | Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.) | -//- | не патрабуецца пры рэфенансаванні крэдытаў |
2 | Праект (копія) знешнегандлёвага дагавора | -//- | прадастаўляецца пры запыце фінансавання знешнегандлёвага дагавора за кошт замежных крэдытных ліній |
3 | Прагноз руху грашовых сродкаў | По форме банка | пры прадастаўленні крэдытаў у бягучую дзейнасць прадстаўляецца пры фінансаванні на тэрмін больш за 3 месяцы. Пры рэфінансаванні крэдыту, прагноз руху грашовых сродкаў прадстаўляецца на тэрмін рэфінансавання, а калі ўказаны тэрмін складае менш за 12 (дванаццаць) месяцаў, прадстаўляецца прагноз руху грашовых сродкаў не менш, чым на 12 (дванаццаць) месяцаў. |
Выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам праводзіцца штомесяц. Па новазаключаных крэдытах па-за рамкамі дзяржаўных праграм дапускаецца штодэкадная выплата працэнтаў.