Visa Infinite
- канс'ерж-сэрвіс 365 дзён у годзе
- money-back 2%
- выпуск Visa Gold ці Mastercard Gold бясплатна

Visa Infinite. Эксклюзіўны плацежны інструмент, які аб'ядноўвае ў сабе не толькі гнуткія фінансавыя ўмовы і сэрвісы міжнароднага класа, але і выключныя прывілеі і ўнікальныя магчымасці. Картка падкрэслівае высокі статус сваіх уладальнікаў і гарантуе ім прэферэнцыі ў розных сферах паслуг.
Спалучэнне прывілеяў, якія прадстаўляюцца плацежнай сістэмай з уласнымі распрацоўкамі банка робіць Visa Infinite ААТ «Белаграпрамбанк» унікальнай.
УМОВЫ ВЫПУСКУ:
Валюта рахунку | BYN / USD / EUR / RUB |
Тэрмін дзеяння карткі | 6 гадоў |
Плата за выпуск карткі |
500 BYN; бясплатна пры наяўнасці дэпазіту*. |
Штомесячнае абслугоўванне карткі | 50 BYN |
Персанальны менеджэр | Ажыццяўляе банкаўскае абслугоўванне трымальніка банкаўскай плацежнай карткі Visa Infinite і дапамагае вырашыць пытанні кліента хутка і без чаргі. |
Money-back |
У памеры 2% ад сумы безнаяўнай аплаты тавараў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі Visa Infinite у арганізацыях арганізацыях гандлю (сэрвісу) прэміяльнага ўзроўню на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Азнаёмцеся больш падрабязна з умовамі налічэння Money-back тут. |
Віртуальная дысконтная картка Premium Card |
Выдаецца (генеруецца) кліенту ў асабістым кабінеце мабільнага дадатку з тэрмінам дзеяння роўным тэрміну дзеяння прэміяльнай карткі. Premium Card з'яўляецца доступам да дысконтнай праграмы «Premium Card» і забяспечвае права трымальніка банкаўскай плацежнай карткі Visa Infinite на атрыманне скідак і прывілеяў у сетцы кампаній-удзельнікаў праграмы прывілеяў. |
Банкаўскія сэрвісы |
Тэрміновае афармленне карткі на працягу 2-ух банкаўскіх дзён Прадастаўленне паслугі SMS-інфармаванне па пакеце «XL» Бясплатны выпуск да 2-х картак (сабе ці іншай асобе) на выбар: Белкарт Прэміум, Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Gold, Mastercard Gold, Белкарт Прэміум «Дзіцячая картка», Visa Classic «Дзіцячая картка» Выдача наяўных грашовых сродкаў без абмежавання па суме ў банкаматах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі без спагнання ўзнагароджання банка Перавод без спагнання ўзнагароджання грашовых сродкаў з карткі на картку ААТ «Белаграпрамбанк» у рэжыме on-line (Person-to-Person) у прыладах самаабслугоўвання і сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк», за выключэннем пераводаў па нумары тэлефона Спецыяльныя ўмовы Закрытага банкаўскага захоўвання, у тым ліку з выкарыстаннем аўтаматычнага дэпазітарнага сховішча. |
Страхаванне |
ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу «Белдзяржстрах». Гэта страхоўка дзейнічае на працягу тэрміну дзеяння карткі і распаўсюджваецца на ўсе краіны свету. Агульная працягласць знаходжання за мяжой - да 90 дзён. Страхавое пакрыццё - 55 000 еўра. |
*Падрабязна азнаёміцца з тарыфамі банка можна тут.
Свет прывілеяў Visa | |
Бізнес-залы |
безлiмiтнае наведванне без спагнання ўзнагароджання для трымальніка карткі і яго гасцей З 01.09.2025 года міжнароднай плацежнай сістэмай Visa устанаўліваюцца новыя ўмовы бясплатнага наведвання бізнес-залаў у аэрапортах. Для прадастаўлення бясплатнага доступу да сэрвісу трымальніку карты неабходна на працягу 35 дзён* здзяйсняць пакупкі: па картах Visa Infinite - на суму ад 1400 бел. руб. * - пры разліку сумы безнаяўных аперацый улічваюцца аперацыі за 35 дзён, якія папярэднічаюць дню наведвання бізнес-залы (выключаючы апошнія 5 дзён перад наведваннем), якія здзяйсняліся ў абсталяванні банкаў Рэспублікі Беларусь: ЗАТ «Альфа банк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «БНБ Банк», ЗАТ «БСБ Банк», ЗАТ «Неа Банк Азія», ЗАТ «Банк Рашэнне», ЗАТ «МТБанк», ААТ «Парытэтбанк», ААТ «Прыёрбанк» «Цэптэрбанк», ЗАТ «Банк» РРБ», а таксама ў абсталяванні замежных банкаў. Пры невыкананні ўмоў па безнаяўным абароце, бясплатныя наведванні бізнес-залаў будуць недаступныя. Падрабязней пра ўмовы можна даведацца тут. |
Кансьерж-сэрвіс |
Кансьерж-сэрвіс – гэта каманда прафесійных асістэнтаў, якія гатовыя дапамагаць вам вырашаць любыя задачы 24/7 365 дзён у годзе. Персанальны эксперт у галіне стылю жыцця і падарожжаў, дазваляючы пры гэтым зэканоміць час і грошы. Магчымасць вырашаць свае паўсядзённыя пытанні хутка і без лішніх намаганняў. Уся даведачная інфармацыя прадастаўляецца бясплатна. Скарыстаць паслугу «Кансьерж-сэрвіс» можна: па тэлефоне 8 820 00110825 (бясплатна для званкоў са стацыянарных тэлефонаў па Беларусі) або накіраваць электроннае паведамленне ў кансьерж службу па адрасе: visapremium@tenconcierge.com. |
Прыярытэтны сэрвіс Visa у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» | Магчымасць здаць багаж на стойцы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове. Для гэтага трэба атрымаць ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу Visa на інфармацыйнай стойцы на 3 паверсе аэрапорта і прад'явіць яго пры рэгістрацыі на рэйс і для праходу ў зону кантролю бяспекі. |
GCAS Глабальная служба падтрымкі кліентаў |
Глабальная служба падтрымкі па ўсім свеце па пытаннях блакіроўкі страчаных або скрадзеных банкаўскіх плацежных картак, у выпадку страты або крадзяжу карткі за мяжой экстранай выдачы наяўных грашовых сродкаў і/або экстранай замены банкаўскай плацежнай карткі |
Страхаванне |
Уяўляе сабой праграму страхавання і кансультацыйнай дапамогі як падчас паездак, так і ў краіне пражывання, уключаючы наступнае:
Калі ласка, укажыце дадзеныя сваёй карткі, каб даведацца, якія страхавыя пакрыцці даступныя вам і на якіх умовах. |
Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:
- Здзяйсняць плацяжы
- Пераводзіць грошы
- Змяняць ПІН-код

Аэрапорты аказваюць наступныя паслугі кліентам у бізнес-залах чакання (канкрэтны набор паслуг у розных аэрапортах можа адрознівацца)
- прадастаўленне асобных пакояў адпачынку;
- бясплатныя напоі і закускі;
- WI-FI, Інтэрнэт;
- лепшае абсталяванне для працы і адпачынку;
- тэлефон, факс;
- канферэнц-залы (не ва ўсіх аэрапортах).
