Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    БЕЛКАРТ ПРЭМІУМ Дзіцячая

    • для ўдзельнікаў дзіцячай ашчаднай праграмы "Расці вялікі!" бясплатна
    • money-back 0,5%
    • магчымасць выпуску з індывідуальным дызайнам

    З дзіцячай карткай БЕЛКАРТ ПРЭМІУМ можна здзяйсняць аперацыі толькі ў межах Рэспублікі Беларусь.

     

    УМОВЫ ВЫПУСКУ:

    Валюта рахунку BYN 
    Тэрмін дзеяння карткі 6 гадоў
    Плата за выпуск карткі

    3,5 BYN;

    бясплатна для ўдзельнікаў рэкламнай акцыі "Дзіцячая ашчадная праграма "Расці вялікі!"*;

    бясплатна індывідуальны дызайн.

    Аформіць дзіцячую картку можна:

    • дзіцяці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў - картка выпускаецца ў якасці дадатковай да бягучага (разліковага) рахунку яго законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў, папячыцеляў);
    • падлетку ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў - картка можа выпускацца як у якасці асноўнай (пры наяўнасці пашпарта), так і ў якасці дадатковай да бягучага (разліковага) рахунку яго законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў, папячыцеляў).

     

    Money-back

    Таксама па дзіцячай картцы існуе магчымасць атрымання Money-back у найболей актуальных для дзяцей арганізацыях гандлю і сэрвісу. Падрабязна з умовамі налічэння Money-back можна азнаёміцца тут.

     

    Падрабязна азнаёміцца з тарыфамі банка можна тут.

    Картка з індывідуальным дызайнам.

    Для дзіцячай карткі даецца магчымасць зрабіць яе ўнікальнай, размясціўшы на ёй любімы малюнак! Вы можаце выбраць яго са спісу наяўных, або прапанаваць сваё, папярэдне ўзгадніўшы на адпаведнасць правілам, прадугледжаным плацежнымі сістэмамі.

    Як можна аформіць дзіцячую картку ў вашым банку?

    Для афармлення дзіцячай карткі трэба звярнуцца ў любое падраздзяленне банка і запоўніць заяву-анкету на выпуск карткі. Пры сабе як даросламу, так і дзіцяці, неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу. У выпадку, калі дзіця яшчэ не атрымала дакумент, які сведчыць асобу, неабходна ўзяць з сабой пасведчанне аб нараджэнні.

    З якога і па якім узрост на дзіця можна аформіць дзіцячую картку?

    Дзіцячая картка афармляецца для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Яна можа быць выпушчана ў якасці асноўнай і дадатковай.

    Утрымальнікам асноўнай карткі з'яўляецца ўладальнік рахунку, да якога выпушчана дадзеная картка.

    Трымальнік дадатковай карткі не з'яўляецца ўладальнікам рахунку, да якога яна выпускаецца. Пры гэтым уладальнік рахунку павінен дазволіць выпусціць для дзіцяці дадатковую картку да свайго рахунку шляхам афармлення заявы-анкеты адпаведнага ўзору.

    Для дзяцей ва ўзросце з 6 да 14 гадоў дзіцячая картка выпускаецца ў якасці дадатковай толькі да рахункаў іх законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў або апекуноў).

    Дзеці ва ўзросце з 14 да 18 гадоў маюць права:

    • адкрыць рахунак на агульных падставах (толькі пры наяўнасці пашпарта) з магчымасцю выпуску асноўнай ці дадатковай дзіцячай карткі;
    • атрымаць дзіцячую картку ў якасці дадатковай да рахункаў іншых асоб (якія не абавязкова з'яўляюцца іх законнымі прадстаўнікамі).
    Як бацькі могуць пракантраляваць расходаванне грашовых сродкаў дзіцем?

    Наш банк дае некалькі спосабаў, як пракантраляваць расходаванне грашовых сродкаў дзіцем:

    1. Уладальнік рахунку можа ўстанавіць ліміт расходавання грашовых сродкаў па дзіцячай картцы, што дазваляе абмежаваць дзіця ў выкарыстанні пэўнай сумы грашовых сродкаў на працягу сутак.
    2. Уладальнік рахунку можа падключыць паслугу «SMS-інфармаванне», з дапамогай якой на яго мабільны тэлефон будуць прыходзіць SMS-паведамленні з інфармацыяй аб кожнай аперацыі, здзейсненай з выкарыстаннем дзіцячай карткі. Акрамя таго, бацькі могуць кантраляваць расходаванне грашовых сродкаў па дзіцячай картцы ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг", а таксама аформіць атрыманне выпіскі па дзіцячай картцы на e-mail.
    Якія аперацыі можна здзяйсняць з дапамогай дзіцячай карткі?

    З дапамогай дзіцячых картак магчыма здзяйсняць практычна тыя ж аперацыі, якія можна здзяйсняць і з дапамогай звычайных картак, за выключэннем некаторых абмежаванняў.

    Трымальнікі дзіцячых картак ва ўзросце з 6 да 14 гадоў могуць здзяйсняць аперацыі, якія не патрабуюць подпісы на карт-чэку, а пацвярджаюцца шляхам уводу ПІН-кода. Да такіх аперацый адносяцца:

    • зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах;
    • безнаяўныя разлікі ў беларускіх рублях па аперацыях аплаты тавараў і паслуг;
    • здзяйсненне аперацый аплаты ў банкаматах, тэрміналах самаабслугоўвання і інфакіёсках (у выпадку, калі аперацыя прагляду балансу па картцы не забаронена) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    • папаўненне рахунку толькі праз інфакіёск (у выпадку, калі аперацыя прагляду балансу па картцы не забаронена).
    • трымальнікі дзіцячых картак ва ўзросце з 14 да 18 гадоў могуць здзяйсняць усе аперацыі без выключэння.
    Ці можна аформіць дзіцячую картку на імя чужога дзіцяці?

    Для дзяцей, якія не дасягнулі 14 гадоў, дзіцячая картка выпускаецца толькі да рахункаў іх законных прадстаўнікоў.

    Для дзяцей, якім споўнілася 14 гадоў, дзіцячая картка можа выпускацца да рахункаў любых трэціх асоб, без згоды іх законных прадстаўнікоў. Такім чынам, калі Вы не з'яўляецеся законным прадстаўніком дзіцяці выпусціць дзіцячую картку, да свайго рахунку, на імя дзіцяці можна толькі пры ўмове, што дзіцяці споўнілася 14 гадоў.

    Што трэба рабіць у выпадку, калі дзіця страціць картку?

    Калі дзіця страціла картку або калі раптам старонняй асобе стаў вядомы ПІН-код, трэба неадкладна заявіць аб гэтым у службу падтрымкі кліентаў па тэл. 8 (017) 299-25-26. Затым неабходна зрабіць пісьмовую заяву ў банк.

    Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:

    • Аплачваць мабільную сувязь
    • Пераводзіць грошы
    • Змяняць ПІН-код
    Спампаваць для iOS Спампаваць для Android
    Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:

    Іншыя прапановы ад банка

    Mastercard
    Mastercard Standard
    Падрабязней
    Visa
    Visa Classic
    Падрабязней
    Visa
    Visa Infinite
    Падрабязней
    Visa
    Visa Platinum
    Падрабязней

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць