Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аб правядзенні тэхнічных работ 22.06.2022 з 07:00 да 08:00

    21.06.2022

    Паважаныя кліенты!

    Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем банкам тэхнічных работ 22.06.2022 у перыяд з 07:00 да 08:00 будзе часова адсутнічаць магчымасць:

    • прагляду па картках даступнай рэшты і здзяйснення ўсіх аперацый аплаты паслуг (уключаючы паслугі АРІП) у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг, USSD-банкінг);
    • здзяйснення аперацый пагашэння крэдытнай запазычанасці, папаўнення ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў банка праз сістэму АРІП;
    • здзяйснення ўсіх аперацый у інфакіёсках;
    • аплаты паслуг у банкаматах;
    • аплаты паслуг АРІП у касах;
    • перакладаў у сістэме «Залатая карона», блакіроўкі/разблакіроўкі, кіравання лімітамі, падключэння/адключэння паслугі SMS-інфармаванне і паслугі 3D-Secure па картках у СДБО (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг).

    Таксама будзе адсутнічаць магчымасць атрымання SMS-паведамленняў:

    • кодаў пацверджання плацяжу ў Мабільным банкінгу для юрыдычных асоб;
    • сеансавага ключа пацверджання плацяжу ў Інтэрнэт-банкінгу для фізічных асоб;
    • кодаў для ўваходу ў праграмны комплекс "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў" для фізічных асоб;
    • рэгістрацыйных кодаў у Інтэрнэт-банкінгу і Мабільным інтэрнэт-банкінгу для фізічных асоб.

     Прыносім прабачэнні за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапануем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць