Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк і Мінскі гарвыканкам заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве

    21.06.2022

    20 чэрвеня 2022 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Дакумент замацоўвае палажэнні аб узаемадзеянні бакоў у галіне развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.

    Подпісы на дакуменце паставілі начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак і намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч.

    Асноўная мэта пагаднення паміж дзвюма арганізацыямі - устанаўленне супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння бакоў у галіне развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва праз стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, садзейнічанне развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятыў, інфармацыйна-кансультацыйнага суправаджэння, пашырэння доступу суб'ектаў МСП да фінансавых рэсурсаў.

    20 чэрвеня 2022 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
    20 чэрвеня 2022 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

    У мэтах рэалізацыі асноўных палажэнняў дакумента абодва бакі будуць ажыццяўляць узаемадзеянне па такіх напрамках, як сумесная арганізацыя інфармацыйна-адукацыйных і кансультацыйных мерапрыемстваў па актуальных пытаннях развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, уключаючы магчымыя спосабы і інструменты фінансавання; інфармаванне грамадскасці аб перадавых інавацыйных праектах, інструментах фінансавай падтрымкі МСБ і інавацыйнага развіцця ў Беларусі. Акрамя таго, пагадненне павінна пасадзейнічаць стварэнню і развіццю сеткі падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, у тым ліку пры дапамозе Цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка.

    - Сёння мы адкрылі новы фармат узаемаадносін Белаграпрамбанка і Мінскага гарадскога абласнога камітэта, - адзначыла падчас падпісання пагаднення намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазаравіч. - Ён заключаецца ў тым, што мы будзем знаходзіць распрацоўшчыкаў ідэй на пачатковай стадыі развіцця іх праектаў, будзем прыводзіць іх у банкаўскую структуру, якая будзе суправаджаць, вучыць, дапамагаць увасабляць іх інавацыйны прадукт у жыццё. Мы ганарымся тым, што нашы распрацоўшчыкі хочуць развівацца менавіта ў Беларусі, яны бачаць перспектывы развіцця. І асабліва прыемна, калі госці з іншых краін высока ацэньваюць гэту работу і цікавяцца айчыннымі інавацыйнымі прадуктамі.

    Пагадненне паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Мінскім гарвыканкамам падпісалі намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч і начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак
    Пагадненне паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Мінскім гарвыканкамам падпісалі намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч і начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак

    Таксама спікер адзначыла, што Белаграпрамбанк - гэта банк, які актыўна падтрымлівае суб'ектаў гаспадарання. І, вядома, падпісанне дадзенага пагаднення - усвядомлены крок у напрамку пошуку перспектыўных прадпрыемстваў і іх далейшай фінансавай падтрымкі банкам. Для распрацоўшчыкаў інавацыйных прадуктаў гэта рэальны шанц актыўна рухацца наперад і развіцца ў прамысловым фармаце.

    - Падпісанне пагаднення з Мінскім гарвыканкамам - знамянальны крок у нашай агульнай рабоце па развіццю і падтрымцы інавацыйнага прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнесу, стартап-руху ў краіне, - расказаў начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак. - Чакаецца, што зараз будзе значна прасцей прыходзіць да нашых агульных з выканкамам мэтам. А гэта, перш за ўсё, стварэнне інфраструктуры падтрымкі МСБ у асобе Мінскага гарадскога тэхнапарку, дапамога банка ў якасці сістэмнага інтэгратара фінансавых і нефінансавых сэрвісаў для суб'ектаў МСБ. Мы злучаем усе магчымасці ўдзельнікаў пагаднення, каб атрымаць максімальны вынік - узняць на самы высокі ўзровень прадпрымальніцкія кампетэнцыі маладога пакалення беларускіх прадпрымальнікаў. Магчымасці, якія ёсць у Беларусі ў частцы прамысловасці, у сукупнасці з нашай падтрымкай дазваляюць даць новы штуршок для росту імпартазамяшчэння ў краіне.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць