Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Фестываль «Вытокi» пры ўдзеле Белаграпрамбанка прайшоў у Навагрудку

    21.06.2022

    18 чэрвеня рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль “Вытокi. Крок да Алiмпу» пры актыўным удзеле Белаграпрамбанка прайшоў у адным са старажытных гарадоў Беларусі - у Навагрудку. Як і ў папярэдніх гарадах фестывалю - Рэчыцы і Століне - банк падарыў жыхарам і гасцям горада сапраўднае свята, весялосць і выдатны настрой.

    Белаграпрамбанк каля 10 гадоў з'яўляецца Генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Ніводнае спартыўна-масавае мерапрыемства НАКа не праходзіць без удзелу фінансавай установы, бо ў абедзвюх арганізацый адна місія: развіццё спорту ў краіне, падтрымка маладых спартсменаў, прасоўванне здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

    На фестывалі Белаграпрамбанк арганізаваў сваю зону актыўнасцей для маленькіх наведвальнікаў «Вытокаў». Юныя госці мерапрыемства на пляцоўцы банка, якая размясцілася ў самым эпіцэнтры фестывалю, у цені дрэў маляўнічага гарадскога парка, маглі атрымаць картку ўдзельніка, прайсці ўсе лакацыі квэста і, вядома, атрымаць за сваю актыўнасць салодкія прызы і брэндаваныя сувеніры ад банка - спартыўныя заплечнікі, папсокеты, кашалькі, стыкерпакі, шары.

    Ніводны ўдзельнік не сышоў без падарункаў і выдатнага настрою. Традыцыйна наведвальнікі зоны актыўнасцей банка змаглі паўдзельнічаць у конкурсах, завадных танцах, зрабіць фатаграфію з пацешным Агрыкам на памяць, а таксама атрымаць маляўнічы малюнак у выкананні мастака па аквагрыме.

    Наталля Аржанік, начальнік Упраўлення маркетынгу і грамадскіх сувязей ААТ «Белаграпрамбанк», у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» адзначыла:

    - Белаграпрамбанк на правах Генеральнага спонсара НАК Беларусі ў чарговы раз, цяпер ужо ў гістарычным горадзе Навагрудку, арганізаваў сваю спартыўна-забаўляльную лакацыю. І дзецям, і бацькам тут будзе весела і цікава, бо на пляцоўцы банка - і конкурсы, і танцы, і віктарыны, і кансультацыі па фінансавых прадуктах і паслугах.

    Побач з лакацыяй банка працавалі кансультанты Цэнтра банкаўскіх паслуг № 425 у г. Навагрудку Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», якія расказвалі гасцям фестывалю аб прадуктах і сэрвісах Белаграпрамбанка.

    Наступны этап фестывалю пройдзе ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Чакаем усіх жадаючых на спартыўна-забаўляльнай пляцоўцы нашага банка!

    Прапануем вашай увазе фотарэпартаж са свята ў Навагрудку.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць