Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Запрашаем на прэс-канферэнцыю з нагоды анансавання акселерацыйнага этапа Рэспубліканскай конкурснай праграмы «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк»

    20.06.2022

    Паважаныя сябры!

    Запрашаем вас прыняць удзел у прэс-канферэнцыі з нагоды анансавання акселерацыйнага этапа Рэспубліканскай конкурснай праграмы «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк».

    Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 чэрвеня 2022 года (пачатак у 11.00).

    Рэспубліканская конкурсная праграма «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк» набірае абароты, і мы гатовы падзяліцца прамежкавымі вынікамі адукацыйнага этапа. На старце адукацыйнага этапу з кожнай камандай, якая падала заяўку на «Стартап-марафон», трэкерамі з Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі былі праведзены дыягнастычныя сесіі. Па выніку сесіі былі адабраны 124 стартапы на стадыі бізнес-ідэі. У рамках адукацыйнага этапа стартап-каманды прапрацоўваюць свае ідэі, рыхтуюць бізнес-план і прадставяць экспертам рабочую мадэль свайго бізнес-праекта. Пасля заканчэння адукацыйнага этапа будуць адабраны перспектыўныя стартапы, якія змогуць прыняць удзел у акселерацыйным этапе, які дае магчымасць дасягнуць фінансавай устойлівасці праекта і падрыхтаваць фінальную прэзентацыю стартапа.

    Да ўдзелу ў акселерацыйным этапе Конкурснай праграмы «Стартап-марафон» запрашаюцца стартапы на стадыі seed (калі ў каманды ёсць ідэя, прататып і, магчыма, першыя кліенты/продажы). Удзел у акселерацыйным этапе пры падтрымцы ментараў дапаможа стартапу ўдасканаліць прадукт і вывесці бізнэс на новы ўзровень. Для ўдзелу неабходна да 8 ліпеня 2022 года на электронную скрыню startup@belapb.by даслаць прэзентацыю стартапа і заяўку на ўдзел.

    Галоўны прыз конкурснай праграмы - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі!

    Спікерамі прэс-канферэнцыі выступяць:

    • Прымак Дзмітрый Мікалаевіч, начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк»;
    • Тымчанка Наталля Валер'еўна, трэкер Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі;
    • Нечыпарук Сяргей Уладзіміравіч, трэкер Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі;
    • Янцэвіч Анфіса Сяргееўна, заснавальнік стартапа «Экасістэма Шчаслівая сям'я»;
    • Самусенка Аляксандр Сяргеевіч, заснавальнік стартапа «It play light».

    Даведачна. З 1 сакавіка 2022 года стартавала Рэспубліканская конкурсная праграма «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк» для распрацоўшчыкаў інавацыйных тэхналогій у самых розных сферах дзейнасці - сельскай гаспадарцы, дызайне, культуры, вытворчасці, фінансах і інш. Мэтай Конкурснай праграмы «Стартап-марафон» з'яўляецца пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе. Конкурсная праграма праводзіцца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.

    Запрашаем вас узяць удзел у прэс-канферэнцыі.

    Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах: (017) 350-44-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацверджання прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць