Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Званнем "Жанчына года - 2020" уганаравана супрацоўніца Белаграпрамбанка

    22.03.2021

    20 сакавіка ў Мінску ўзнагародзілі фіналістак рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2020", які штогод ладзіцца пад эгідай Беларускага саюза жанчын. Гэта ўжо 13-ы па ліку конкурс. Сярод 46 пераможцаў - супрацоўніца Белаграпрамбанка, намеснік начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг №338 у г. Мазыр Людміла Старасотнікава.

    Усяго ў конкурсе "Жанчына года - 2020" узялі ўдзел больш за 360 жанчын з розных куткоў краіны, 46 з якіх сталі пераможцамі. Сярод удзельніц конкурсу - кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, медыкі, педагогі, шматдзетныя мамы, прадстаўніцы разнастайных сфер жыцця. У намінацыі "Актыўная грамадзянская пазіцыя" адной з фіналістак стала прадстаўніца Белаграпрамбанка - намеснік начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг № 338 у г. Мазыр Людміла Старасотнікава.

    Сярод 46 пераможцаў конкурсу "Жанчына года - 2020" - супрацоўніца Белаграпрамбанка, намеснік начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг № 338 у г. Мазыр Людміла Старасотнікава.
    Сярод 46 пераможцаў конкурсу "Жанчына года - 2020" - супрацоўніца Белаграпрамбанка, намеснік начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг № 338 у г. Мазыр Людміла Старасотнікава.

    Людміла Міхайлаўна любіць паўтараць: "І няхай мой уклад і мае маленькія справы не заўжды бачныя і значныя, але, як з ручайкоў атрымліваецца рака, так з сотні маленькіх спраў атрымліваецца вялікае, добрае і карыснае. Дабро заўжды незабыўнае. Калі штодзень робяцца маленькія справы, свет ад гэтага робіцца больш светлым і добрым".

    Супрацоўніцтва з ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" у г. Мазыр, адкрыццё грамадскага цэнтра сацыяльных паслуг "Асаблівае сэрца", Марафон дабра па зборы грашовых сродкаў у падтрымку грамадскага руху ў барацьбе з COVID-19, удзел у праекце "Жаночы твар Перамогі", прысвечаным 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, - вось далёка не ўсе праекты, у якіх за гады працы ў банку ўзяла актыўны ўдзел Людміла Старасотнікава. Людміла Міхайлаўна была высока ацэнена Беларускім саюзам жанчын за ўклад у развіццё жаночага грамадскага руху і ўдзелу жанчын ва ўсіх сферах жыцця грамадства, развіццё жаночых ініцыятыў у розных кірунках дзейнасці, духоўна-этычнага патэнцыялу і прынцыпаў грамадзянскасці.

    Супрацоўніца Белаграпрамбанка Людміла Старасотнікава стала адной з пераможцаў у намінацыі "Актыўная грамадзянская пазіцыя".
    Супрацоўніца Белаграпрамбанка Людміла Старасотнікава стала адной з пераможцаў у намінацыі "Актыўная грамадзянская пазіцыя".

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць