Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Віншуем з Днём Перамогі!

    07.05.2021

    Дарагія сябры! Віншуем з Днём Перамогі!

    Мы памятаем! Перамога над фашысцкім ворагам, які хацеў знішчыць мірнае насельніцтва многіх краін, - гэта вялікі подзвіг нашых ветэранаў. 9 Мая - дата вызвалення ад нацызму. Страшныя дні і гады Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды ўпісаны крывавымі літарамі ў гісторыю нашай рэспублікі. Мы смуткуем па тых, хто не вярнуўся з бою, хто стаў ахвярай той вайны, хто неймавернымі намаганнямі, трываючы найцяжэйшыя пакуты, здабываў мір.

    Мы ведаем! Дзень Перамогі - сімвал славы і подзвігу нашага народа: тых, хто ваяваў, і тых, хто працаваў у тыле. Многія з нас яшчэ тады не нарадзіліся, а нашы дзядулі і бабулі ўжо думалі пра нас! Думалі пра тое, каб іх унукі нарадзіліся ў мірнай краіне, каб яны прыйшлі ў гэты свет, нягледзячы ні на што.

    Мы дзякуем! За мір, сонца, чыстае неба. За шчасце жыць у вольнай краіне, за радасць кожнага дня, за магчымасць ствараць і паляпшаць свет вакол сябе, працаваць, тварыць і быць побач са сваімі роднымі і блізкімі.

    Дарагія ветэраны, сябры! Зычым вам моцнага здароўя і дабрабыту на доўгія гады, цяпла і радасці ў кожным доме!

    Ваш Белаграпрамбанк

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць