Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Галоўны прыз рэкламнай гульні Белаграпрамбанка "Падары мару" ўручаны пераможцу!

    07.05.2021

    6 мая 2021 г. у актавай зале галоўнага офіса ААТ "Белаграпрамбанк" адбылося ўручэнне аднаго з галоўных прызоў рэкламнай гульні Белаграпрамбанка "Падары мару", якая ладзіцца з 01 кастрычніка 2020 года.

    Нагадаем, штогадовы розыгрыш прызоў рэкламнай гульні "Падары мару" сярод удзельнікаў рэкламнай акцыі "Дзіцячая ашчадная праграма "Расці вялікі!" адбыўся яшчэ 15 красавіка. У ходзе розыгрышу былі вызначаны ўладальнікі 7 галоўных прызоў - падарункавых сертыфікатаў ў сетку крам "Электрасіла" або інтэрнэт-краму sila.by па 1 500 беларускіх рублёў і 70 заахвочвальных прызоў - падарункавых сертыфікатаў у сетку крам "Электрасіла" або інтэрнэт-краму sila.by па 200 беларускіх рублёў.

    Адна з уладальніц галоўнага прыза - Ларыса Мікалаеўна Капытко - асабіста прыйшла ў галоўны офіс Белаграпрамбанка, каб атрымаць свой падарункавы сертыфікат. 

    Уручаючы прыз пераможцы, намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў ААТ "Белаграпрамбанк" Ігар Сукора падзякаваў ёй за тое, што яна выбрала Белаграпрамбанк і павіншаваў яе з выйгрышам!

    Нагадваем, што прама цяпер Белаграпрамбанк праводзіць рэкламную гульню для ўкладчыкаў "Аўтаралі прызоў", удзельнікі якой могуць выйграць адзін з 9 галоўных прызоў - легкавы аўтамабіль Geely Emgrand X7 Luxury, а таксама адзін з 30 заахвочвальных прызоў - грашовых сум памерам 3 000 беларускіх рублёў кожная!

    І наперадзе яшчэ новыя рэкламныя гульні і акцыі для кліентаў Белаграпрамбанка! Падпісвайцеся на навіны на сайце Банка, у нашых групах у сацыяльных сетках, сачыце за розыгрышамі і няхай менавіта Вам усміхнецца ўдача!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць