Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Тыдзень фінансавай пісьменнасці. Сучасныя плацежныя гаджэты - што трэба пра іх ведаць.

    23.03.2021

    Дзякуючы развіццю бескантактных тэхналогій у апошнія гады замест картак усё часцей выкарыстоўваюцца ўсемагчымыя гаджэты - смартфоны, гадзіннікі, спецыяльныя пярсцёнкі, бранзалеты і гэтак далей. Многія эксперты мяркуюць, што ў будучыні мы зусім перастанем карыстацца карткамі ў іх класічнай форме і пяройдзем на альтэрнатыўныя плацежныя інструменты.

    Смартфоны

    Для таго, каб выкарыстоўваць смартфон замест карткі, ён павінен быць аснашчаны спецыяльным NFC-модулем. Такі модуль маюць усе сучасныя прылады, аднак праз асаблівасці развіцця сістэм NFC-плацяжоў не кожны смартфон з NFC будзе паўнавартасна працаваць на беларускім рынку. У нашай краіне ацаніць зручнасць плацяжоў смартфонам могуць уладальнікі гаджэтаў з аперацыйнай сістэмай iOS і Android. Усе неабходныя налады лёгка робяцца ў спецыяльным мабільным прыкладанні. Пасля таго, як ваша картка будзе прывязана да тэлефона, вы зможаце лёгка аплачваць ім пакупкі, як звычайнай бескантактнай карткай, падносячы гаджэт да плацежнага тэрмінала.

    Найбольшую папулярнасць у Белаграпрамбанку набылі такія плацежныя прыкладанні-кашалькі, як Apple Pay, Samsung Pay, Кашалёк Pay. Калі першыя два сэрвісы пасуюць толькі ўладальнікам мабільных прылад Apple і Samsung, то Кашалёк Pay падыдзе шырокаму колу карыстальнікаў платформы Аndroid, у тым ліку ўладальнікам прылад HUAWEI і HONOR.

    Плацежныя пярсцёнкі

    Такі незвычайны фінансавы аксесуар з'явіўся ў Беларусі ў 2019 годзе. Белаграпрамбанк прапанаваў магчымасць сваім кліентам атрымаць плацежны пярсцёнак таксама ў 2019 годзе. Сёння гэты цудоўны плацежны аксесуар належна ацанілі многія кліенты банка. Пярсцёнак можна насіць на пальцы як упрыгожанне і пры гэтым бескантактна аплачваць ім тавары і паслугі. Для гэтага прама ў пярсцёнак убудаваны спецыяльны модуль NFC.

    У цяперашні час "прывязаць" да пярсцёнка можна толькі картку міжнароднай сістэмы Visa. Гаджэт ударатрывалы, воданепранікальны і выглядае вельмі стылёва. Гэты банкаўскі прадукт падыдзе для плацежных гурманаў і аматараў эксперыментаў - у адрозненне ад смартфона, які ў сучасным свеце патрэбны кожнаму, пярсцёнак можа выконваць толькі дзве функцыі: эстэтычную і плацежную.

    Разумны гадзіннік

    Тут, як і ў выпадку са смартфонамі, плацежныя сэрвісы ў Беларусі даступныя ўладальнікам гаджэтаў з аперацыйнай сістэмай iOS і Android. Не цяжка здагадацца, што ў разумны гадзіннік таксама ўбудаваны NFC-модуль. Сама прывязка карткі будзе ажыццяўляцца праз смартфон, звязаны з разумным гадзіннікам, з дапамогай спецыяльнага мабільнага прыкладання.  Прывязка адбываецца толькі адзін раз, пасля чаго гадзіннікам для аплаты можна карыстацца аўтаномна, без дапамогі смартфона. Апрача плацяжоў, разумны гадзіннік можа прапанаваць вам мноства іншых функцый - ад фітнес-трэкера да кіравання аўдыясістэмай у аўтамабілі. Магчымасць бескантактнай аплаты стане толькі прыемным дадаткам.

    Самымі папулярнымі разумнымі гадзіннікамі ў кліентаў Белаграпрамбанка з'яўляюцца гадзіннікі вытворцаў Apple, Samsung і Garmin.

    І многае іншае

    Спіс плацежных гаджэтаў пастаянна пашыраецца. Нацельныя налепкі, спецыяльныя пальчаткі, бранзалеты і нават накладныя пазногці з NFC-модулем - гэта не выдумкі сцэнарыстаў фільмаў пра будучыню, а рэальнасць, у якой мы жывём. І ўжо ў недалёкай будучыні падабраць сабе плацежную прыладу па душы зможа нават самы дасведчаны эксперыментатар.

    У Белаграпрамбанку ёсць такія сучасныя плацежныя інструменты, побач са смартфонамі, гадзіннікамі і пярсцёнкамі, як бірулька, якая выпускаецца да спартыўнай карткі Mastercard «O-GO!», і Mi Band Pay для аплаты бранзалетамі Xiaomi.

    Аплата з дапамогай QR-кода

    Знешне QR-код (з англ. – quick response перакладаецца як хуткі адказ) – гэта квадратны штрых-код, які складаецца з чорных кропак і прабелаў. Многія кампаніі карыстаюцца гэтымі кодамі для захоўвання і распаўсюджвання самай рознай інфармацыі. Гэта можа быць, напрыклад, звычайны тэкст, адрас у сетцы інтэрнэт, кантактныя дадзеныя чалавека або плацежныя рэквізіты. Функцыю аплаты праз QR-коды актыўна ўкараняюць у свае мабільныя прыкладанні банкі Беларусі. 

    Чым жа плацеж па QR-кодзе можа быць зручнейшым за, да прыкладу, аплату банкаўскай плацежнай карткай або смартфонам з функцыяй бескантактнай аплаты?

    • Не патрабуецца прад'яўлення банкаўскай плацежнай карткі, патрэбны толькі тэлефон, на якім усталявана мабільнае прыкладанне банка.  Грошы ідуць з прывязанай банкаўскай плацежнай карткі, рахунку або электроннага кашалька пакупніка на рахунак прадаўца.
    • Для аплаты па QR-кодзе падыдзе любы тэлефон з камерай, які падтрымлівае банкаўскія прыкладанні.  Для бескантактнай аплаты смартфонам з функцыяй бескантактнай аплаты патрабуецца FC-модуль.
    • Аплата па QR-кодзе дае магчымасць плаціць там, дзе няма POS-тэрміналаў, стварае ідэальныя ўмовы для кропак самаабслугоўвання.
    • Аплата па QR-кодзе мае свае станоўчыя моманты ў частцы бяспекі, бо пры выкарыстанні мабільнага прыкладання банка патрабуецца дадатковая аўтарызацыя ў ім.

    Скарыстацца такім спосаб аплаты нескладана. Калі крама, у якой вы збіраецеся ажыццявіць пакупку, або рэстаран, у якім вы вячэраеце, падключаны да сэрвісу аплаты праз QR-код, то, выбраўшы тавар або замовіўшы паслугу, вам неабходна:

    1. адсканаваць QR-код, адпаведны жаданаму тавару ці паслузе (у залежнасці ад магчымасцей канкрэтнага сэрвісу аплаты, гэта можна зрабіць або ў спецыяльным прыкладанні мабільнага банкінгу, або стандартным сканерам QR-кодаў, усталяваным на мабільную прыладу);
    2. праверыць інфармацыю пра тавар або паслугу, назву крамы і суму да аплаты;
    3. націснуць кнопку "аплаціць", і грошы спішуцца з вашага рахунку. Вы атрымаеце электронны чэк, а прадавец атрымае паведамленне аб аплаце.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць