Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Прадстаўнікі Белаграпрамбанка ўзялі ўдзел у пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім выканкаме

    22.03.2021

    12 сакавіка 2021 года на базе Інкубатара малога прадпрымальніцтва г. Магілёва адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк".

    На Савеце па развіцці прадпрымальніцтва разглядаліся праблемныя пытанні вядзення бізнесу ў сферы дрэваапрацоўкі, знешнеэканамічнай, транспартнай дзейнасці, асвятляліся змяненні падатковага заканадаўства. Актуальнай тэмай для абмеркавання стала таксама распрацоўка антыкрызісных маркетынгавых стратэгій прадпрыемстваў.

    Пры ўдзеле ААТ "Белаграпрамбанк" адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (фота прадастаўлена Магілёўскім агенцтвам рэгіянальнага развіцця)
    Пры ўдзеле ААТ "Белаграпрамбанк" адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (фота прадастаўлена Магілёўскім агенцтвам рэгіянальнага развіцця)

    У рамках мерапрыемства з дакладам выступіла рэгіянальны менеджар па Магілёўскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Чыж Алена Леанідаўна, якая засяродзілася на галоўных пытаннях супрацоўніцтва з банкам і ўмовах фінансавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

    Рэгіянальны менеджар банка ў сваім выступе сканцэнтравалася на асноўных правілах працы прадпрымальнікаў з банкам зыходзячы з патрэб бізнесу прадстаўнікоў МСБ. Алена Чыж расказала пра кліенцкую базу, умовы абслугоўвання, прадукты і сэрвісы для карпаратыўных кліентаў.

    - Сёння ў нашым банку дзейнічае ўнікальная партнёрская праграма "Шырэй кола", удзельнікі якой атрымліваюць ільготную стаўку па крэдыце ў памеры 0,00001%, адтэрміноўку плацяжу да 1 года, магчымасць прапанаваць прывабныя ўмовы для пакупнікоў, пашырыць рынкі збыту кліента і многае іншае, - акцэнтавала ў сваім выступе рэгіянальны менеджар Алена Чыж.

    Таксама менеджар азначыла, што ў цяперашні час у банку развіваецца сістэма падтрымкі прадпрымальнікаў. Існуюць цэнтры прыцягнення Igrow, дзе як стартапам-пачаткоўцам, так і бізнесменам са стажам могуць аказаць інфармацыйную падтрымку, пачынаючы з пытанняў старту бізнесу, пастаноўкі мэт і фарміравання бізнес-плана і заканчваючы развіццём бізнесу на розных стадыях, адкрыццём новым кропак продажаў, пытаннямі кіравання персаналам.

    У ходзе дыскусіі, якая адбылася ў рамках Савета, быў прадстаўлены цэлы шэраг прапаноў па распрацоўцы больш выгадных умоў для вядзення і развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
     

    Для даведкі.
    ААТ "Белаграпрамбанк" - гэта больш за 200 кропак продажаў прадуктаў і паслуг на тэрыторыі рэспублікі для абслугоўвання юрыдычных асоб, 36 500 карпаратыўных кліентаў, 1,2 млн. плацежных картак у абароце, 587 банкаматаў, з іх 21 з функцыяй прыёму выручкі, 283 інфакіёскі, 16 аўтаматычных дэпазітных машын, 35 068 тэрміналаў для арганізацый гандлю і сэрвісу.

    ААТ "Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця" размяшчае суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў Інкубатары малога прадпрымальніцтва. Па выніках працы Інкубатара за 2020 год аказаная інфармацыйна-кансультацыйная падтрымка больш як 1300 суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, прадстаўнікам суб'ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці, фізічным асобам. У бізнес-інкубатары знаходзяцца офісныя, вытворчыя, складскія плошчы, канферэнц-зала, перамоўныя пакоі, памяшканні для адпачынку і псіхалагічнай разгрузкі, кол-цэнтр.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць