Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк заваяваў тры ўзнагароды ў прэміі "Банк года - 2020"

    30.04.2021

    29 красавіка ў анлайн-рэжыме прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам прэміі "Банк года - 2020". Па выніках конкурсу Белаграпрамбанк - уладальнік трох высокіх узнагарод і спецыяльнага прыза ад партнёраў прэміі.

    1-е месца ў намінацыі «Лідар крэдытавання», 2-е месца ў намінацыі «Уклад у навуку і адукацыю», 3-е месца ў намінацыі «Карпаратыўна-сацыяльная адказнасць», спецыяльная ўзнагарода ад партнёраў прэміі «Найлепшы дыджытал-маркетынг» (2-е месца) – такі вынік удзелу Белаграпрамбанка ў прэміі «Банк года – 2020».

    Нагадаем, штогадовы конкурс арганізуецца і ладзіцца Асацыяцыяй беларускіх банкаў, ТАА "Майфін" і ТАА "Гуарда Медыя". Прэмія створана для аб'ектыўнай экспертнай ацэнкі працы беларускіх банкаў за мінулы год. А асноўны яе пасыл заключаецца ў тым, каб прастымуляваць банкі да павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадастаўляемых імі сэрвісаў і прадуктаў, даць імпульс новым кірункам дзейнасці.

    Актыўная праца з карпаратыўнымі кліентамі ў частцы прадастаўлення ім крэдытных рэсурсаў прынесла Белаграпрамбанку ў прэміі "Банк года - 2020" 1-е месца ў намінацыі "Лідар крэдытавання". Дырэктар Дэпартамента карпаратыўнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Андрэй Джумкоў адзначыў, што ўзнагарода "Лідар крэдытавання" дэманструе прафесіяналізм і высокі ўзровень даверу кліентаў.

    1- месца ў намінацыі "Лідар крэдытавання"
    1- месца ў намінацыі "Лідар крэдытавання"

    - Для нас усцешна і вялікі гонар перамагчы ў намінацыі "Лідар крэдытавання", гэта знакавая ўзнагарода, - падкрэсліў Андрэй Джумкоў . - Дзякуй нашым кліентам, якія бачаць у нас надзейнага фінансавага партнёра. Цудоўна, што прэмія "Банк года" існуе ў нашай краіне і ладзіцца штогод. Такія конкурсы, у якіх эксперты ацэньваюць эфектыўнасць банкаўскіх сэрвісаў, стымулююць нас, супрацоўнікаў банкаў, паляпшаць прадукты і якасць паслуг і ствараць яшчэ больш камфортныя ўмовы для працы нашых кліентаў.

    Высока была ацэнена журы праца Белаграпрамбанка па падтрымцы адукацыі і навукі і карпаратыўная сацыяльная адказнасць: 2-е месца ў намінацыі "Уклад у навуку і адукацыю" і 3-е месца ў намінацыі "КСА".

    2-е месца ў намінацыі "Уклад у навуку і адукацыю", 3-е месца ў намінацыі "Карпаратыўна-сацыяльная адказнасць"
    2-е месца ў намінацыі "Уклад у навуку і адукацыю", 3-е месца ў намінацыі "Карпаратыўна-сацыяльная адказнасць"

    - Белаграпрамбанк, з аднаго боку, нацэлены на ўкараненне ў бягучыя бізнес-працэсы сучасных навукаёмістых тэхналогій і сэрвісаў, з другога боку, у працы з персаналам банк асаблівую ўвагу надае развіццю патэнцыялу супрацоўнікаў, стымуляванню іх навуковай дзейнасці, удзелу ў адукацыйных праектах і конкурсах, - расказаў намеснік дырэктара Цэнтра па працы з персаналам ААТ "Белаграпрамбанк" Максім Басалыга. - Банк актыўна ўзаемадзейнічае з навуковымі цэнтрамі, установамі адукацыі рэспублікі. І гэта не толькі матэрыяльная падтрымка. Дарэчы, на падтрымку ўстаноў гэтай сферы банк накіраваў у мінулым годзе больш за 200 тысяч беларускіх рублёў. Гэта і сумесная праца з дадзенымі ўстановамі па ўкараненні новых прадуктаў і сэрвісаў, аптымізацыя бізнес-працэсаў, навуковая працы нашых супрацоўнікаў. Апрача таго, банк выступае актыўным партнёрам навукова-практычных форумаў, якія праходзяць у краіне. Мы самі рэалізуем маштабныя адукацыйныя праекты, у тым ліку для моладзі. Белаграпрамбанк - гэта банк з вялікім патэнцыялам, развіццё якога на базе навукаёмістых тэхналогій з'яўляецца асновай яго функцыянавання.

    Белаграпрамбанк дзякуе экспертнаму журы за высокую ацэнку карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Банк глыбока ўсведамляе ступені адказнасці бізнесу перад грамадствам і актыўна ўдзельнічае ў дабрачыннай і спонсарскай дзейнасці. Дапамога дзецям і сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, ахова здароўя насельніцтва, падтрымка спорту і культуры - адны з прыярытэтных кірункаў грамадска значнай дзейнасці фінансавай установы. Банк ганарыцца тым, што мае магчымасць удзельнічаць у дабрачыннасці і спрыяць паляпшэнню ўмоў жыцця і працы нашых грамадзян.

    Апрача трох прызавых месцаў прэміі "Банк года - 2020", Белаграпрамбанк атрымаў спецыяльную ўзнагароду ад партнёраў прэміі - "Найлепшы дыджытал-маркетынг" (2-е месца). Тут была ацэнена прафесійная праца банка па прасоўванні ўласных прадуктаў і сэрвісаў у інтэрнэце, адзначаны высокі ўзровень маркетынгу і рэкламы банка ў лічбавых каналах, у тым ліку ў сацыяльных сетках, на відэахостынгу YouTube.

    Для даведкі. Белаграпрамбанк рэгулярна ўдзельнічае ў прэміі "Банк года Беларусі" і заваёўвае прызавыя месцы ў розных намінацыях. Так, у розныя гады Белаграпрамбанк атрымліваў узнагароды ў такіх намінацыях, як "Самы выгадны спажывецкі крэдыт", "Прыз глядацкіх сімпатый", "Найлепшая рэкламная кампанія", "Найлепшы банкаўскі прадукт года: дэпазіт", "Крэдытор года", "Здзелка года", "КСА" і інш. Банк двойчы станавіўся пераможцам у намінацыі "Найлепшы рэгіянальны банк".

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць